Кацярына Васілеўна Аверкава (нар. 2 лютага 1984, г. Мінск) — беларуская актрыса, рэжысёр.
Біяграфія Нарадзілася 2 лютага 1984 года ў г. Мінску.
У 1999 годзе скончыла музычную школу па класе фартэпіяна. У 2001 годзе — тэатральны клас школы № 170 пад кіраўніцтвам Анатоля Касцецкага.
У 2007 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «Рэжысура драмы» (майстэрня Барыса Луцэнкі).
У 2000—2001 гг. працавала актрысай у Беларускім дзяржаўным музычным тэатры. З 2006 года актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя М. Горкага.
У 2007—2010 гг. выкладала курсы «Майстэрства акцёра», «Музычна-рытмічнага выхавання» і «Псіха-фізічнага трэнінгу акцёра» ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
У 2007—2009 гг. рэжысёрка Сучаснага мастацкага тэатра, з 2009 года — Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. З верасня 2010 года — галоўная рэжысёрка Магілёўскага драматычнага тэатра.
Тэатральныя працы 2005 — «Кысь», этна-фарс па аднайменным рамане Т. Талстой; Тэатр-студыя імя Е. Міровіча; 2006 — «Маленькі прынц» А. Экзюперы; Тэатр-студыя імя Е. Міровіча; 2007 — «Оскар і Ружовая дама» Эрыка Эмануэля Шміта; Сучасны мастацкі тэатр; 2008 — «Тры сястры» А. Чэхава; Тэатр-студыя імя Е. Міровіча; 2008 — «Кысь» Т. Талстой; Сучасны мастацкі тэатр; 2008 — «Фядорына гора» К. Чукоўскага; Тэатр-студыя імя Е. Міровіча; 2009 — «Ана і ананас» — спектакль па п’есе М. Рудкоўскага ў рамках анлайн-праекта фестывалю «Март-кантакт»; г. Магілёў; 2009 — «Erste Liebe» — сумесны тэатральны праект «Teater Marie» (Швейцарыя) і СХТ (Мінск); Аарау, Швейцарыя; 2009 — «Вяртанне галадара» — Спектакль-прытча па п’есе С. Кавалёва, РТБД; 2009 — «Дыялог № 1» — спектакль па п’есе А. Казела ў рамках анлайн-праекта фестывалю «Панарама»; Мінск; 2009 — «Зіма» — навагодняя казка для сталых па п’есе Я. Грышкаўца, Тэатр імя Я. Купалы; 2009 — «Ганя» — спектакль па аднайменнай аповесці Г. Сянкевіча, Тэатр-студыя імя Міровіча; 2010 — «Офіс», па п’есе Інгрыд Лаўзунд «Бесхрыбетнасць» ці «Хрыбетная грыжа», тэатр імя Я. Купалы.
Катэгорыя:Актрысы тэатра Беларусі Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры XXI стагоддзя Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры Беларусі