МАЗ-509 — савецкі буйнатанажны грузавы аўтамабіль-лесавоз, які выпускаўся на Мінскім аўтамабільным заводзе.

Гісторыя У 1967 годзе на замену МАЗ-501 Мінскі аўтазавод пачаў серыйны выпуск лесавозаў МАЗ-509П (П — ).

З 1969 года пачаўся выпуск удасканаленага МАЗ-509. З 18,4 да 20 тон вырасла грузападымальнасць. Як і ў базавага грузавіка МАЗ-500А, колавая база павялічылася да 3950 мм. Штогадовы тыраж лесавозаў МАЗ-509 складаў каля 2700 штук.

У 1973 годзе лесавозу быў прысвоены дзяржаўны знак якасці.

У 1976 годзе лесавоз быў абноўлены (індэкс мадэрнізаванай машыны — МАЗ-509А). Аўтамабіль атрымаў знешнія адрозненні МАЗ-5335. Яшчэ на тону вырасла грузападымальнасць, з’явілася новая тармазная сістэма (паасобная, свая ў кожнага моста). У такім выглядзе МАЗ-509А выпускаўся да 1990 года. Выпуск складаў 2700—2800 машын у год.

Выкарыстоўваўся з 2-восевымі прычэпамі ГКБ-9383 або ТМЗ-803М.

Тэхнічныя характарыстыкі

+ Тэхнічныя характарыстыкі МАЗ-509А Дапушчальная маса прычэпа-раскатаў з грузам, кг 21000 Нагрузка на конік аўтамабіля, кгс 5500 Маса цягача без нагрузкі, кг 8800 Размеркаванне ўласнай масы па восях, кг на пярэднюю 4410 на заднюю 4390 Макс. дазволеная маса аўтамабіля, кг 14450 Размеркаванне поўнай масы па восях, кг на пярэднюю 4950 на заднюю 9500 Дарожныя прасветы пад восямі, мм пярэдняй 310 задняй 300 Габарыты: даўжыня×шырыня×вышыня, мм 6770×2700×3000 (вышыня разам з загружанымі на цягач раскатамі — 3660) Колавая база, мм 3950 Максімальная хуткасць, км/г 60 Тармазны пуць з хуткасці 40 км/г, м 21 Расход паліва, л/100 км 48 Шыны 320-508 (12,00-20) Паліўны бак, л два па 175

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Автомодельное бюро: МАЗ-509

Катэгорыя:Аўтамабілі 1960-х Катэгорыя:Аўтамабілі 1970-х Катэгорыя:Аўтамабілі 1980-х Катэгорыя:Аўтамабілі, прадстаўленыя ў 1966 509