«1С» – расійская фірма, якая займаецца распракоўкай камп'ютарнага праграмнага забеспячэння і камп'ютарных гульняў. Знаходзіцца ў Маскве. У Расіі «1С» лічыцца вядучай кампаніяй у сваёй сферы дзейнасці.
Самым распаўсюджаным прадуктам фірмы лічыцца сістэма праграмаў «1С-Прадпрыемства», прызначаная для аўтаматызацыі кіравання дзейнасці на прадпрыемствах. Найбольш вядомымі гульнямі, якія распрацавала і выпусціла «1С», з'яўляюцца серыі «Іл-2 Штурмавік», «King's Bounty» і «Men of War».