Дыпламатычныя кантакты паміж Грузіяй і Польшчай пачаліся ў XV стагоддзі. Двухбаковыя адносіны паміж сучаснымі ўтварэннямі былі ўсталяваныя 28 красавіка 1992 года.

Гісторыя У 1495 годзе цар Картлі Канстанцін II, шукаючы падтрымкі супраць туркаў, накіраваў на захад пасольства. Канчатковай мэтай місіі былі двары Папы Рымскага і іспанскіх каралёў Фердынанда і Ізабелы. Па шляху дыпламаты наведалі каралеўскія двары Літвы і Польшчы, дзе кіравалі браты Аляксандр і Ян Ягелоны. Яны таксама адчувалі праблемы з турэцкай экспансіяй, а таму паслы спрабавалі схіліць іх да саюза.

У XVII стагоддзі паміж Рэччу Паспалітай і заходне-грузінскімі княствамі ішоў актыўны гандаль і дыпламатычная перапіска.

Адносіны У 1997 годзе Рэспубліка Польшча адкрыла пасольства ў Тбілісі. У 2001 годзе пасольства Грузіі ў Германіі было па сумяшчальніцтве акрэдытавана ў Польшчы. З 2005 года ў Варшаве дзейнічае грузінскае пасольства.

30 мая 2017 года, падчас візіту прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуда ў Тбілісі, дзе ён сустрэўся з грузінскім лідарам Георгіем Маргвелашвілі, была падпісана сумесная дэкларацыя, па якой польскі бок выказаў сваю падтрымку імкненню Грузіі ўступіць у Еўрапейскі Саюз і НАТААнджей Дуда: Грузия и Польша проведут бизнес-форум  — Новости-Грузия, 30.05.2017. Таксама ў дакуменце гаварылася аб стварэнні сумеснай камісіі гісторыкаў, якія падрыхтуюць абедзве краіны да святкавання 100-годдзя ўзаемаадносін.

У снежні 2017 Грузія і Польшча падпісалі пагадненне аб стратэгічным супрацоўніцтвеГрузия и Польша подписали соглашение о стратегическом сотрудничестве — ge.utro.news, 18.12.2017.

5 лістапада 2018 года кіраўнік парламента Грузіі Іраклій Кабахідзэ і маршал сейма Польшчы Марэк Кухцінскі, які знаходзіўся з афіцыйным візітам у Тбілісі, падпісалі Статут Парламенцкай асамблеі дзвюх краін.

Падзеі 2008 года Падчас Пяцідзённай вайны ў Паўднёвай Асеціі, Польшча заняла бок Грузіі, асудзіўшы дзеянні Расіі ў адказ на забойствы расійскіх міратворцаў. Тагачасны польскі прэзідэнт Лех Качыньскі заявіў: Сёння Грузія, заўтра — Украіна, паслязаўтра — краіны Балтыі, а пасля прыйдзе чарга і маёй краіны — Польшчы.

Заўвагі

Спасылкі Министерство иностранных дел Грузии об отношениях с Польшей Посольство Грузии в Варшаве (только на грузинском и польском языках) Польское посольство в Тбилиси

Катэгорыя:Двухбаковыя адносіны Польшчы Катэгорыя:Двухбаковыя адносіны Грузіі