Нагрудны знак «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» — узнагарода Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 чэрвеня 2002 года № 407. Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 9 сакавіка 2017 года. Нумар рэгістрацыі А-226.
Апісанне На падвесцы, якая мае форму ромба з абрэзанамі вугламі залацістага колеру, размешчаны срэбны круг, унутры якога — ліра, пяро і кніга (эмблема міністэрства). Па крузе ў чырвонай аблямоўцы размешчаны надпіс «ЗА ЎКЛАД У РАЗВІЦЦЁ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСІ».
Крыніцы
Спасылкі Нагрудны знак «За ўклад у развіццё культуры Беларусі»
Катэгорыя:Нагрудныя знакі Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 2002 годзе Катэгорыя:2002 год у Беларусі Катэгорыя:Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь