Краснашчокаўскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі. Утвораны ў 1934 годзе ў складзе Заходне-Сібірскага края.
Адміністрацыйны цэнтр — сяло Краснашчокава, размешчанае за 316 км ад Барнаула.
Геаграфія Раён размешчаны на поўдні края. Плошча — 3531 км². Рэльеф перадгорны і нізкагорны з абсалютнымі адзнакамі ад 230 да 1100 м над узроўнем мора. Здабываюцца цагляна-дахоўкавая гліна, вапняк, разведаны запасы тытану, жалеза, золата, малібдэна. Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −14,5 °C, ліпеня 17,9 °C. Гадавая колькасць атмасферных ападкаў — 430 мм. Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Чарыш, Іня, Мараліха, Талоўка. Глебы пераважна чарназёмныя. Багатыя разнатраўем тыпчакава-кавыльныя стэпы. Фауна — мядзведзь, воўк, заяц-русак, лось, казуля; з птушак — глушэц, шэрая курапатка.
Крыніцы
Катэгорыя:Раёны Алтайскага края