Сту́бла — балота пераважна нізіннага тыпу на тэрыторыі Івацэвіцкага, Бярозаўскага і Пружанскага раёнаў Брэсцкай вобласці Беларусі. Кадастравы нумар 112Обуховский Ю. М. Ландшафтно-экологическая классификация торфяно-болотных комплексов Беларуси // Земля Беларуси, 1/2007. — С. 33—36. .
Балота знаходзіцца на вадазборы ракі Жыгулянка. Яго плошча складае 7800 га, у межах прамысловага пакладу 4800 га. Глыбіня торфу да 3,8 м, сярэдняя — 1,6 м. Запасы торфу складаюць 14 млн тон. Балота часткова асушана. Выкарыстоўваецца пад сенажаці і ў якасці сыравіннай базы торфапрадпрыемства «Бярозаўскае». На неасушаных участках балота мяшаныя лясы і пераважна асаковае травяное покрыва.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Обуховский Ю. М. Ландшафтно-экологическая классификация торфяно-болотных комплексов Беларуси // Земля Беларуси, 1/2007. — С. 33—36. Козел Н. В., Ракович В. А., Аверина Н. Г. Содержание веществ растительного происхождения в торфе естественных и восстанавливаемых болотных экосистем Беларуси // Природопользование. 2017. Вып. 31. Мероприятие 2.3. Целевая инвентаризация выработанных и выбывших из сельскохозяйственного использования торфяников с высоким классом пожарной опасности по контракту № BFDP/CQS/17/18-37/18 от 14.09.2018 Гісторыя торфапрадпрыемства «Бярозаўскае»
Катэгорыя:Балоты Івацэвіцкага раёна Катэгорыя:Балоты Бярозаўскага раёна Катэгорыя:Балоты Пружанскага раёна