Таа Юаньмін (, 365 — 427) — кітайскі паэт і пісьменнік часоў Шасці царстваў.

Біяграфія Паходзіў з высакароднай, але збяднелай сям’і Таа. Нарадзіўся ў г. Чайсане, сучасная правінцыя Цзянсі. Яго сваякі ды і ён сам спачатку служылі дынастыі Усходняя Цзінь, а пасля дынастыі . Пра яго кар’еру мала звестак. У 393—395 гадах быў членам Савета вобласці Пензе. Пасля, з 399 года займаў пасаду служачага, які займаўся садамі і палямі імперыі. Часта ездзіў па краіне. Некаторы час жыў у сталіцы царства Цзіянкані, што была непадалёк ад сучаснага Нанкіна. У 405 годзе сышоў у адстаўку, расчараваўшыся ў палітыцы. Пасля гэтага ўвесь час пражываў у сваім маёнтку, складаючы вершы. Памёр у 427 годзе.

Творчасць

Таа Юаньмін — аўтар шматлікіх паэм і невялікіх вершаў, дзе ён апявае сельскае жыццё, усхваляючы арыстакратыю ранейшых часоў, у цэлым прыватнае жыццё, супрацьпастаўляючы яму дзяржаўную службу. Найбольш вядомай паэмай з’яўляецца «Вяртанне ў сады і палі». Даволі цікавай з’яўляецца паэма «Забарона на каханне». Усяго ў актыве Таа Юаньміна каля 160 вершаў.

Таксама склаў зборнік апавяданняў аб дзіўных і незвычайных з’явах пад назвай «Персікавая крыніца». У далейшым такія апавяданні сталі папулярнымі сярод кітайскіх пісьменнікаў.

Беларускія пераклады На беларускую мову перакладаў Мікола Мятліцкі.

Крыніцы

Літаратура Helwig Schmidt-Glintzer: Geschichte der chinesischen Literatur, Bern 1990, ISBN 3-406-45337-6

Катэгорыя:Пісьменнікі Кітая Катэгорыя:Паэты Кітая Катэгорыя:Кітайскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Кітайскамоўныя паэты Катэгорыя:Пісьменнікі IV стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі V стагоддзя Катэгорыя:Паэты IV стагоддзя Катэгорыя:Паэты V стагоддзя Катэгорыя:Паэты эпохі Цзінь