Стры́нгер ( ад string — звязка, шнур, строчка, прывязваць, змацоўваць) — падоўжны элемент сілавога набору корпуса лятальнага апарата, ракеты.
Асноўнае прызначэнне стрынгераў ва ўспрыманні восевых нагрузак сціскання і расцяжэння. Таксама стрынгеры ўспрымаюць аэрадынамічныя нагрузкі, мацуюць абшыўку і павышаюць яе жорсткасць.
У залежнасці ад прызначэння адрозніваюць стрынгеры тыпавыя (забяспечваюць жорсткасць канструкцыі), стыкавыя (па стыках абшыўкі) і ўзмоцненыя (у месцах дзеяння засяроджаных нагрузак або па краях выразаў у абшыўцы). Для павышэння жывучасці канструкцыі ў месцах магчымага з’яўлення папярочных трэшчын у абшыўцы ставяцца стрынгеры матэрыялаў з высокай трываласцю, якія выконваюць ролю абмежавальнікаў распаўсюджвання трэшчынСтрингер в авиастроении // Партал «Большая российская энциклопедия». Стрынгеры крыла ствараюцца са зменнай плошчай у папярочным сячэнні, якая памяншаецца да канца крыла, што дае магчымасць паніжэння масы і стварэння аднолькава трывалай канструкцыіСтрингер самолёта. Стрингер крыла самолёта // Avia.pro.
Сучасныя самалёты адрозніваюцца стрынгерамі з гнутых і прасаваных адкрытых і закрытых профіляў з крокам устаноўкі 150—400 мм. Таўшчыня сценкі стрынгераў звычайна знаходзіцца ў межах 0,5—3 мм.
Літаратура
Стрингер // Авиация: Энциклопедия / Гл. ред. Г. П. Свищев. — Москва : Большая рос. энцикл. : Центр. аэрогидродинам. ин-т, 1994. — 735, с. : ил.; 27 см; ISBN 5-85270-086-X (В пер.).
Спасылкі Стрингер самолёта. Стрингер крыла самолёта // Avia.pro
Катэгорыя:Канструкцыя лятальных апаратаў Катэгорыя:Касмічная тэхніка