Стрыга́льная машы́на — машына для выдалення канцоў валокнаў, нітак, вузлоў, петляў, выраўноўвання вышыні ворсу, ачысткі тэкстыльнага, трыкатажнага палатна, штучнага футра і лямцу шляхам стрыжкі.

Рабочымі органамі стрыгальнай машыны з’яўляюцца цыліндр з замацаванымі на ім востра заточанымі стальнымі лопасцямі (так званымі пёрамі), які хутка верціцца, і нерухомы нож. Таксама бываюць машыны з наждачнымі цыліндрамі (валамі).

У залежнасці ад напрамку апрацоўкі: падоўжныя (стрыгуць уздоўж тканіны) і папярочныя.

Літаратура

ГОСТ 28127-89 (ИСО 1506-82) Оборудование красильно-отделочное текстильной промышденности. Термины и определения.

Спасылкі Стригальная машина // Большая энциклопедия Нефти и Газа Шелковые текстильные волокна и ткани. Оборудование для подготовки тканей: стригальные машины.

Катэгорыя:Машыны Катэгорыя:Абсталяванне і прылады для працы з тэкстылем