Эрых Кош (,  — ) — баснійскі пісьменнік яўрэйскага паходжання, празаік, майстар тонкіх псіхалагічных апавяданняў.

Біяграфія Скончыў юрыдычны факультэт Бялградскага ўніверсітэта. Удзельнічаў у Руху Супраціву, быў афіцэрам Народна-вызваленчага войска Югаславіі, палітработнікам. Першыя зборнікі апавяданняў Коша («У агні», 1947, «Час: ваенны», 1952, і інш.) прысвечаны барацьбе партызан супраць нацызму. Раманы «Тыф» (1958), «Сеткі» (1967), аповесць «Аварыя» (1971) і інш. Творы Коша, напісаныя ў традыцыях псіхалагічнага рэалізму І. Андрыча, афарбаваны паэтычнай марай аб выдатным чалавеку. Важнае месца ў творчасці Коша займала сатыра: «Аповесць аб вялізным кіце па мянушцы Вялікі Чараўнік» (1956), раманы «Снег і лёд» (1961), «Імёны» (1964), «Дасье Храбака» (1971), зборнік апавяданняў «Пярэстая кампанія» (1969) і інш. Кош — аўтар крытыка-публіцыстычных зборнікаў «Праклятае рамяство» (1965), «Чаму б і не» (1971).