Струг, ско́бляМузей сялянскага побыту на сайце Полацкага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа — старажытны цяслярскі, сталярны, бандарны і кушнерскі інструмент. Таксама агульная назва сталярных інструментаў (зензубель, гэбель, фальцгэбель, фуганак, рубанак, шпунтубель і інш.).
Скоблі вядомы з эпохі палеаліту. У каменным і бронзавых вяках гэта была пласцінка з крэменю, з выгнутым краем. У жалезным веку іх сталі вырабляць з жалеза. Шырока скоблі выкарыстоўваліся ў X—XIII стагоддзях. Іх канструкцыя практычна не змянялася на працягу вякоў і дажыла да сучаснасці.
Стругі (скоблі) бываюць з прамым або выгнутым лязом. Ручкі струга могуць быць пастаўлены паралельна або асіметрычна. Выкарыстоўваюцца пры вырабе клёпак бочак, абручоў, падрэзкі краёў, зняцця кары з драўніны, першаснай апрацоўкі драўняных вырабаў, апрацоўкі скур і інш.
Асобны від скоблі — спецыяльны інструмент для выканання больш складанай працы, у якога металічнае завостранае лязо сагнута ў кола, а абодва канцы замацаваны ў адной ручцы.
Крыніцы
Літаратура
Беловинский Л. В. Иллюстрированный энциклопедический историко-бытовой словарь русского народа. XVIII — начало XIX в. / под ред. Н. Ерёминой. — М.: Эксмо, 2007. — 784 с. — 5000 экз. — ISBN 978-5-699-24458-4.
Спасылкі
Струг, или скобель // Краеведческий музей Уватского муниципального района «Легенды седого Иртыша»
Катэгорыя:Цяслярскія інструменты Катэгорыя:Сталярныя інструменты