Эдгарс Рынкевічс (; нар. , Юрмала) — латвійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, абраны Прэзідэнт Латвіі ў 2023 годзе.

Да абрання на пасаду кіраўніка краіны займаў пасады Міністра замежных спраў Латвіі з 2011 па 2023 год, кіраўніка канцылярыі Прэзідэнта Латвіі, дзяржаўнага сакратара Міністэрства абароны Латвіі, а таксама дэпутата Сейма Латвіі. Прадстаўляў «Латвійскі шлях» і «Партыю рэформ», з мая 2014 года член партыі «Адзінства».

Біяграфія Нарадзіўся 21 верасня 1973 года ў Юрмале (цяпер Латвія). У 1991 годзе скончыў сярэднюю школу № 4 у Юрмале.

У 1991—1995 гадах вучыўся на факультэце гісторыі і філасофіі Латвійскага ўніверсітэта, бакалаўр гісторыі. У 1994—1995 гадах вучыўся ва Універсітэце Гронінгена (Нідэрланды), курс палітычных навук і міжнародных адносін. У 1995—1997 гадах вучыўся ў Латвійскім універсітэце, магістр палітычных навук. У 1999—2000 гадах вучыўся ва Універсітэце нацыянальнай абароны ЗША, магістр навук у галіне стратэгіі нацыянальных рэсурсаў дзяржавы.

У 2014 годзе абраны дэпутатам 12-га Сейма Латвіі. З 25 кастрычніка 2011 года па 31 мая 2023 года — Міністр замежных спраў Латвіі.

24 мая 2021 года, падчас Чэмпіянату свету па хакеі ў Рызе, удзельнічаў са старшынёй Рыжскай думы Марціньшам Стакісам у зняцці дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь і яго замене на нацыянальны беларускі бела-чырвона-белы сцяг, за што Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь Андрэем Шведам была распачата крымінальная справа паводле 130-га артыкула Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

31 мая 2023 года абраны Прэзідэнтам Латвійскай Рэспублікі.

Акрамя латышскай мовы, выдатна валодае англійскай, рускай і французскай мовамі.

Спасылкі

Катэгорыя:Дэпутаты Сейма Латвіі