Ластык ( — «трывалы») — тонкая шчыльная баваўняная тканіна з гладкай бліскучай правай паверхняй.

Ластык выпускаўся пераважна гладкаафарбаваным у розных каляровых адценнях і ішоў на пашыў недарагога мужчынскага летняга адзення, а таксама падшэўкі для мужчынскіх касцюмаў і паліто. У рамане «Бедныя дваране» фігуруе летні ластыкавы . З ластыку шылі таксама для слуг. У параўнанні з іншымі баваўнянымі тканінамі атласнага перапляцення ластык значна шчыльнейшы за сацін, але значна танчэйшы за дэмікатон. Ластык-дубль — гатунак ластыку падвышанай вагі. Ластыкам таксама называлі эластычную тканіну з гумовай асновай і шаўковым або баваўняным утком, якая выпускалася ў стужках і выкарыстоўвалася ў штыблетах, , падцяжках і .

Літаратура Андреева Р. П. Ластик // Энциклопедия моды. — СПб.: Издательство «Литера», 1997. — С. 232. — ISBN 5-86617-030-2.

Ластик // Товарный словарь / И. А. Пугачёв (главный редактор). — М.: Государственное издательство торговой литературы, 1958. — Т. IV. — Стб. 1004—1005.

Катэгорыя:Баваўняныя тканіны