Ратруда (нямы. Rotrud (Hruodtrud), 775 — 6 чэрвеня 810) — старэйшая дачка Карла Вялікага і Гільдэгарды з Вінцгау, названая ў гонар бабулі будучага імператара.
Па прапанове візантыйскай імператрыцы Ірыны ў 781 годзе ў Рыме адбыліся заручыны 6-гадовай Ратруды з 10-гадовым Канстанцінам VI. Для выкладання грэчаскай мовы і традыцый Візантыі з Канстанцінопаля быў прысланы еўнух Элісеас (Elissaios).
У сувязі з нарастаючымі рознагалоссямі паміж імперыямі шлюб так і не адбыўся, заручыны былі разарваны ў 787 годзеRosamond McKitterick: Karl der Grosse, Darmstadt 2008, S. 91..
У незаконнай сувязі з графам Мэна Раргонам I Ратруда нарадзіла Людовіка Мэнскага, які стаў пасля абатам кляштараў Сен-Дэні, Сен-Рык'е і Сен-Вандрыль (Фантэнель).
Літаратура Charlotte Gschwind, Rotrud, in: Lexikon des Mittelalters Band VII, Spalte 1054
Катэгорыя:Каралінгі Катэгорыя:Жанчыны VIII стагоддзя Катэгорыя:Жанчыны IX стагоддзя