__NOTOC__
19 лютага — пяцідзесяты дзень года па Грыгарыянскім календары
Падзеі 607: Баніфацый III стаў Папам Рымскім, але прабыў ім толькі 9 месяцаў і памёр 12 лістапада. 1236: Папа Рыгор IX абвясціў першы крыжовы паход супраць літоўцаў. 1861: Маніфест аб адмене прыгоннага права ў Расійскай імперыі. 1878: Томас Эдысан запатэнтаваў фанограф. 1910: Арганізавана першая беларуская вечарынка ў Гродне. 1918: Выканкам і СНК Заходняй вобласці і фронту выехалі з Мінска ў Смаленск. Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з’езда ў загадзе № 1 абвясціў, што «ўзяў уладу ў свае рукі». 1918: Віленская беларуская рада прыняла пастанову, паводле якой сувязь паміж Расіяй і Беларуссю абвяшчалася парванай. 1919: Літоўска-беларуская дывізія Войска Польскага заняла Беласток. 1989: Адбыўся мітынг на стадыёне «Дынама» ў Мінску, арганізаваны Беларускім народным фронтам. 1997: Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з Перу. 2008: Фідэль Кастра падаў у адстаўку з пасадаў кіраўніка Дзяржрады і галоўнакамандуючага войскам Кубы.
Нарадзіліся 1473: Мікалай Капернік, польскі астраном, матэматык (пам. 24.5.1543) 1733: Даніэль Саландэр, шведскі батанік і заолаг 1767: Юзаф Пешка, польскі і беларускі жывапісец (пам. 4.9.1831) 1789: Уільям Фейрберн, шатландскі інжынер, прамысловец 1799: Фердынанд Райх, нямецкі фізік і хімік 1812: Зыгмунт Красінскі, польскі пісьменнік, драматург (пам. 23.2.1859) 1859: Свантэ Аўгуст Арэніус, шведскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1864: Вячаслаў Адамовіч, дзеяч беларускага нацыянальнага руху (пам. 21.2.1939) 1877: Габрыэле Мюнтэр, нямецкая мастачка 1880: Альвара Абрэгон, прэзідэнт Мексікі 1887: Янка Пазняк, беларускі грамадска-культурны дзеяч, выдавец, публіцыст, палітык (пам. 1939) 1890: Казімір Сваяк, беларускі каталіцкі святар, грамадскі дзеяч, паэт (пам. 6.5.1926) 1901: Сяргей Бусел, беларускі грамадскі дзеяч, удзельнік Слуцкага паўстання (пам. пасля 1939) 1901: Ханс Грундзіг, нямецкі мастак 1908: Станіслаў Шушкевіч, беларускі паэт, бацька С. С. Шушкевіча (пам. 1.2.1991) 1924: Лі Марвін, амерыканскі кінаакцёр 1929: Жак Дэрэ, французскі кінарэжысёр 1930: Джон Франкенхаймер, амерыканскі рэжысёр 1935: Генадзь Аўсяннікаў, беларускі акцёр, народны артыст БССР і СССР. 1948: Тоні Аёмі, англійскі кампазітар, гітарыст 1953: Крысціна Фернандэс дэ Кіршнер, 55-ы прэзідэнт Аргенціны 1953: Масіма Троізі, італьянскі акцёр, сцэнарыст і рэжысёр 1977: Джанлука Дзамброта, італьянскі футбаліст 1990: Юліянэ Зайфарт, нямецкая скакуха з трампліна
Памерлі 197: Клодзій Альбін, рымскі імператар 1716: Даратэя Энгельбрэтсдатэр, нарвежская паэтэса 1837: Георг Бюхнер, нямецкі паэт і драматург 1878: Шарль-Франсуа Дабіньі, французскі мастак 1927: Георг Брандэс, дацкі літаратуразнавец 1938: Эдмунд Георг Герман Ландау, нямецкі матэматык 1952: Кнут Гамсун, нарвежскі пісьменнік 1993: Часлаў Кудаба, беларускі і літоўскі географ-краязнавец, эколаг (нар. 25.6.1932) 1997: Дэн Сяапін, кітайскі палітык і рэфарматар 2001: Шарль Трэнэ, французскі шансанье 2008: Ягор Летаў, рускі рок-музыкант (нар. 10.9.1964) 2016: Харпер Лі, амерыканская пісьменніца (нар. 12.03.1926) 2016: Умберта Эка, італьянскі пісьменнік (нар. 5.1.1932]) 2024: Ян Асман, нямецкі егіптолаг
Святкуюць 25px — Сусветны дзень кітоў 25px Арменія — Дзень дарэння кніг 25px Кыргызстан — Дзень супрацоўніка фінансавай паліцыі 25px Туркменістан — Дзень дзяржаўнага сцяга
219