Грыгорый XVI (; свецкае імя: ; , Белуна, Італія — , Рым), Папа Рымскі (2 лютага 1831 — 1 чэрвеня 1846).

Біяграфія

Актыўна спрыяў адраджэнню місіянерскай дзейнасці каталіцкай царквы. Прызначыў 95 епіскапаў-місіянераў, выдзяліў 15 новых місіянерскіх дыяцэзій, 36 апостальскіх вікарыятаў. Закладаў семінарыі для духавенства мясцовага паходжання. Пры яго пантыфікаце ва Усходняй Еўропе былі створаныя ўстановы, якія рыхтавалі місіянераў, а таксама супольнасці дзеля збору сродкаў для насельніцтва зямель, на якія высылаліся місіі. Высылаў місіі ў Абісінію, Палінезію, Кітай, Індыю, да індзейцаў Паўночнай Амерыкі.

У энцыкліцы «Mirari vos» (1832) асудзіў дактрыну лібералізму і ідэю раздзялення дзяржавы і царквы, падкрэсліў божы характар царквы і аўтарытэт яе настаўнай дзейнасці. У энцыкліках «Singulari nos» (1834) і «Dum acerbissimas» (1835) асудзіў ідэалогію рацыяналізму. У брэве «In supremo» (1839) асудзіў рабства і гандаль рабамі як з’явы, недастойныя хрысціян.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Папы Рымскія