Раё́н (ад — прамень, радыус) — адзін з двух відаў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу ў некаторых краінах: адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка або пэўная частка горада.
Апісанне Раён у якасці адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі існуе ў Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Латвіі, Малдове, Расіі і Украіне. Паняцце раён было ўтворана ад слова французскага паходжання і ў якасці адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ўведзены савецкай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1923–1929 гадоў, якая замяніла былыя воласці і паветы Расійскай імперыі на раёны.
Звычайна раён — адзінка, на два крокі ніжэйшая за нацыянальны ўзровень. Ён можа быць падпарадкаванай часткай наступных адзінак:
вобласці, вялікага горада (у Беларусі); вобласці, края, рэспублікі, аўтаномнай акругі або вялікага горада (у Расіі); невялікай рэспублікі СССР, вобласці, края, рэспублікі або вялікага горада буйной ССР (у былым Савецкім Саюзе); вобласці, вялікага горада, або Аўтаномнай рэспублікі Крым (ва Украіне).
Звычайна раёны маюць пэўную ступень самакіравання ў форме публічнага абрання адміністрацыі раёна (райсавета) і мясцовага кіраўніка адміністрацыі, які часам выбіраецца, а часам прызначаецца.
Раёны ў Беларусі
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны раён Падзел на раёны ў Беларусі застаўся ад распаду СССР. Раён з’яўляецца адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай вобласці.
На 1 студзеня 2000 года ў Беларусі налічвалася 118 раёнаў.
Гарадскі раён У буйных гарадах уводзіцца адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел на раёны. Кожны раён мае сваё раённае самакіраванне. На раёны падзяляюцца ўсе абласныя цэнтры краіны і горад Бабруйск.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Мінска быў уведзены ў 1938 годзе і на цяперашні момант налічваецца 9 адміністрацыйных раёнаў горада.
На 1 студзеня 2004 года ў Беларусі налічвалася 24 гарадскія раёны. Старонка 724
Дадатковыя звесткі Найбольшая колькасць раёнаў у Мінскай вобласці — 22. Найменшая колькасць раёнаў у Брэсцкай вобласці — 16. У Беларусі маецца 10 раёнаў, у склад якіх уваходзяць два гарады: Бярозаўскі, Дзяржынскі, Жыткавіцкі, Івацэвіцкі, Камянецкі, Лідскі, Лунінецкі, Мёрскі, Столінскі, Чашніцкі. Самая доўгая назва раёна Беларусі — Верхнядзвінскі (14 літар). Самая кароткая назва раёна Беларусі — Глускі, Ельскі, Лідскі, Мёрскі, Пінскі, Слуцкі і Ушацкі (па 6 літар). Найбольшы паводле плошчы раён — Столінскі (3 342,06 км²) Найменшы паводле плошчы раён — Жабінкаўскі (684,17 км²) Найбольшы паводле колькасці насельніцтва раён — Барысаўскі (2009 год — 187,6 тыс.) Найменшы паводле колькасці насельніцтва раён — Краснапольскі (2009 год — 11,1 тыс.)
Крыніцы
Катэгорыя:Адміністрацыйныя адзінкі