Абу́хаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Абухава.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Скідзельскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў Гродзенскім раёне. 29 верасня 1972 года ў склад сельсавета са Скідальскага сельсавета перададзены вёскі Гушчыцы, Котра, Лашавічы, ЮравічыРашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 31 (1369).. 22 верасня 1975 года да сельсавета далучана частка скасаванага Жытамлянскага сельсавета (вёскі Абуховічы, Быльчыцы, Жытомля, Завадзічы, Машталеры, Талочкі, Цыдзікі)Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 верасня 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 33 (1479).. 25 чэрвеня 1979 года ў склад Верцялішкаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Быльчыцы, Жытомля, Завадзічы, Талочкі і Цыдзікі)Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 25 чэрвеня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 19 (1609).. 20 лістапада 1989 года ў склад сельсавета са Скідзельскага сельсавета перададзена вёска МіхайлаўкаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 лістапада 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1990, № 23 (2009).. 10 мая 2007 года скасаваны хутар Мар’янаўка (далучаны да вёскі Александрова)Решение Гродненского районного Совета депутатов от 10 мая 2007 г. № 27 Об изменении границ и упразднении сельских населенных пунктов.
Размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы Гродзенскага раёна. Праз тэрыторыю сельсавета працякае рака Котра.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3287 чалавек, з іх 74,4 % — беларусы, 13,9 % — палякі, 8,8 % — рускія, 1,2 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 3033 чалавекі.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Скідзельскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе