Dungeons & Dragons (, скарачаецца да D&D або DnD) — настольная ролевая гульня ў стылі фэнтэзі, па часе выдання першая ролевая гульня ў свеце.

Упершыню D&D былі выпушчаны ў студзені 1974 года кампаніяй TSR, Inc. З тых часоў гульня перажыла мноства перавыданняў і некалькі рэдакцый правіл. У цяперашні час гэта самая папулярная настольная ролевая гульня ў свеце. У 2008 годзе была выпушчана версія Dungeons & Dragons 4. Апошняя рэдакцыя правіл выйшла ў 2014 годзе і завецца Dungeons & Dragons 5. Гульня выпускаецца кампаніяй Wizards of the Coast.

Гісторыя Ролевая гульня Dungeons & Dragons была распрацавана Гэры Гайгаксам і Дэйвам Арнесанам у пачатку 1970-х на аснове правіл ваенна-тактычнай гульні Chainmail (адным са стваральнікаў якой быў той жа самы Гайгакс). На правілы Dungeons & Dragons аказалі ўплыў настольныя стратэгічныя гульні 1950-60-х гадоў, галоўным чынам ваенна-тактычныя гульні з мініяцюрамі, у якіх асобныя баявыя адзінкі адлюстроўваліся на стале пры дапамозе фігурак.

Прысутнасць халфлінгаў, эльфаў, гномаў, оркаў, драконаў і іншых фэнтэзійных істот дае магчымасць параўноўваць свет D & D з працамі Дж. Р. Р. Толкіна, хоць Гайгакс і сцвярджаў, што ўплыў «Уладара пярсцёнкаў» быў мінімальным, а выкарыстанне элементаў з трылогіі — маркетынгавым ходам. На сюжэтную аснову перавыдадзеных правіл 1977 года аказала ўплыў творчасць такіх фантастаў, як Роберт Говард, Эдгар Бэраўз, Майкл Муркак, Роджэр Жэлязны, Пол Андэрсан, Лаян Спрэг дэ Камп, Абрахам Мэры і іншых.

Гл. таксама

юань-ці

Гісторыя версій + Гісторыя версій Dungeons & Dragons 1974Dungeons & Dragons—original edition 1977 Advanced Dungeons & Dragons—1st Edition Dungeons & Dragons—Holmes Basic 1981 Dungeons & Dragons—BX version / Moldvay Basic 1983 Dungeons & Dragons—BECMI version / Mentzer Basic 1989 Advanced Dungeons & Dragons 2nd Edition 1991 Dungeons & Dragons—Rules Cyclopedia version 1995 Advanced Dungeons & Dragons 2nd Edition—Revised 2000 Dungeons & Dragons—3rd Edition 2003 Dungeons & Dragons— 3rd Edition Revised (v.3.5) 2008 Dungeons & Dragons—4th Edition 2010 Dungeons & Dragons Essentials (compatible with 4th Ed.) 2014Dungeons & Dragons—5th Edition

Спасылкі Сайт Dungeons & Dragons

Катэгорыя:Міфапаэтыка