Ласко, або Ляско () — адзін з найважнейшых палеалітычных помнікаў па колькасці, якасці і захаванасці наскальных малюнкаў. Жывапісныя і гравіраваныя малюнкі, якія знаходзяцца там, не маюць дакладнай датыроўкі: яны з’явіліся прыкладна ў XVIII—XV тысячагоддзі да н. э. Доўгі час іх прыпісвалі старажытнай мадленскай культуры, але апошнія пошукі паказалі, што яны хутчэй ставяцца да больш ранняй салютрэйскай культуры.
Геаграфія
Пячора знаходзіцца ў гістарычным рэгіёне Францыі на тэрыторыі камуны (дэпартамент Дардонь), прыкладна ў 40 км на паўднёвы ўсход ад горада Перыгё. Яна размешчана на левым беразе ракі у вапняковым ўзгорку. У адрозненне ад многіх іншых пячор рэгіёна, Ласко — адносна «сухая» пячора. Пласт непранікальнага мармуру агароджвае яе ад пранікнення вады, перашкаджаючы ўтварэнню кальцытавых адкладаў.
Пячора знаходзіцца ў гістарычным рэгіёне Францыі Перыгоры на тэрыторыі камуны Манціньяк (дэпартамент Дардонь), прыкладна ў 40 км на паўднёвы ўсход ад горада Перыгэ. Яна размешчана на левым беразе ракі Везер у вапняковым пагорку. У адрозненне ад многіх іншых пячор рэгіёну, Ласко — адносна «сухая» пячора. Пласт мармуру агароджвае яе ад пранікнення вады, перашкаджаючы ўтварэнню кальцытавых адкладаў.
Гісторыя
Адкрыццё Пячора была выпадкова адкрыта 12 верасня 1940 года чатырма падлеткамі. Яны наткнуліся на вузкую адтуліну, што ўтварылася пасля падзення хвоі, у якую патрапіла маланка. Марсель Равіда, Жак Марсаль, Жорж Аньель і Сімон Каенка паведамілі пра гэту знаходку свайму настаўніку Леону Лавалю.
Вывучэнне Спецыяліст па гісторыі першабытнага грамадства Анры Брэйль, які хаваўся ў рэгіёне падчас нямецкай акупацыі, стаў першым даследчыкам, які наведаў пячору Ласко 21 верасня 1940 года разам з , Андрэ Шэйнье, потым з і . А. Брэйль першым пацвердзіў сапраўднасць наскальных малюнкаў, апісаў і вывучыў іхBreuil H. Découverte d’une remarquable grotte ornée, au domaine de Lascaux, Montignac (Dordogne) // C.R. de l’Acad. des Inscr. et Belles-Lettres. Séance du 11 oct. 1940. Р. 387—390.. З канца 1940 ён зрабіў мноства вымярэнняў і правёў некалькі месяцаў на гэтым месцы, вывучаючы першабытны жывапіс, які ён аднёс да .
Некалькі гадоў А. Брэйль правёў у Іспаніі, Партугаліі і Паўднёвай Афрыцы, а затым у 1949 годзе вярнуўся ў Францыю і пачаў раскопкі Ласко разам з Севярынам Бланам і Марысам Бургонам. Ён разлічваў знайсці там пахаванне, але замест гэтага адкрыў мноства новых наскальных малюнкаў. А. Брэйль пазней даў такое вызначэнне Ласко:
З 1952 па 1963 гады па просьбе Брайля правёў новыя раскопкі на паверхні плошчай 120 м² і выявіў 1433 малюнка (сёння ў вопісе лічыцца 1900 найменняў).
Пазней наскальны жывапіс Ласко вывучалі , і з 1989 па 1999 гады — Aujoulat N. Lascaux — Le geste, l’espace et le temps. Seuil, 2004..
Датаванне Ласко з’яўляецца адной з першых палеалітычных пячор, датыроўка якой вызначалася з дапамогай радыевугляроднага аналізу, выкананага Уілардам Лібі. Гэты метад быў ужыты пры аналізе , знойдзенага ў свяцільнях з «шахты». Першы атрыманы вынік Сведчыў аб частым наведванні Ласко ў эпоху мадленскай культуры, але гэты вынік быў пастаўлены пад сумнеў А. Брэйлем, які лічыў, што наскальныя малюнкі ставяцца да Breuil H. Les datations par C14 de Lascaux (Dordogne) et Philip Cave (S.W. Africa) // Bulletin de la Société Préhistorique Française. 1954. Т. LI, 11-12. Р. 554—559..
Пазней былі праведзены дадатковыя аналізы, вынікі якіх паказалі ўсё ж пра прыналежнасць да мадленскай культуры. Аналіз быў зроблены на аснове драўнянага вугалю, знойдзенага падчас раскопак А. Глары ў «пасажы» і «шахце». Гэты вугаль ставіўся да перыяду ранняй і сярэдняй мадленскай культуры .
У 1998 годзе была атрымана датыроўка прыкладна ў 18,6 тысячагоддзяў да н. э.: быў праведзены радыевугляродны аналіз і мас-спектраметрыя фрагмента драўлянай палкі з «шахты», якія паказалі, што пячора часта наведвалася ў эпоху салютрэйскай культурыAujoulat N., Cleyet-Merle J.-J., Gaussen J., Tisnerat N. et Valladas H. Approche chronologique de quelques sites ornés paléolithiques du Périgord par datation carbone 14 en spectrométrie de masse par accélérateur de leur mobilier archéologique // Paléo. 1998. № 10. Р. 319—323.. Пры гэтым адкрытым застаецца пытанне, ці прыходзілі людзі таго часу ў пячору, каб стварыць частку або ўсе выявы ці ж проста палюбавацца ўжо створанымі.
Непасрэднае вызначэнне ўзросту маляўнічых выяў і малюнкаў пры дапамозе радыевугляроднага аналізу было б магчыма ў некаторых распісаных частках пячоры, калі б яны былі выкананы вуглём. Але ў Ласко такіх малюнкаў няма, яны былі выкананы з дапамогай вокісу марганцу. Фрагменты фарбавальнікаў, якія падалі са сцен, былі выяўлены пры археалагічных раскопках у розных культурных пластах: яны дазволілі вызначыць, што некаторыя малюнкі былі створаны ў той жа час, што і некаторыя знойдзеныя прадметы (крэмніевыя прылады, завостраныя пры дапамозе косткі дроцікі, свяцільні з тлушчам). Але такія прадметы з’яўляюцца характэрнымі як для мадленскай культуры, так і для салютрэйскай.
Таму на сённяшні дзень няма дакладнай датыроўкі наскальных малюнкаў пячоры Ласко. Хоць на думку Н. АжуляAujoulat N.Lascaux — Le geste, l’espace et le temps. Seuil, 2004. існуюць некаторыя доказы, што Ласко хутчэй ставіцца да салютрэйскай культуры з наступных прычын:
Наяўнасць геаметрычных знакаў; Характэрны малюнак рагоў зуброў; Малюнак чалавека насупраць жывёлы з сямейства пустарогіх (у , які адносіцца да салютрэйскай культуры, ёсць малюнак чалавека насупраць аўцабыка).
Класіфікацыя
Пячора Ласко была класіфікавана як Францыі практычна адразу пасля яе адкрыцця, з 27 снежня 1940 года.
У кастрычніку 1979 года Ласко увайшла ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА у ліку іншых дагістарычных стаянак і пячор з наскальным жывапісам у даліне ракі Везер.
Апісанне пячоры
Пячора Ласко адносна невялікага памеру: сукупнасць галерэй мае даўжыню прыкладна ў 250 м пры сярэдняй вышыні ў 30 м. Распісаная частка пячоры знаходзіцца ў асноўным у верхняй частцы сістэмы.
Сучасны ўваход адпавядае дагістарычнаму, нягледзячы на тое, што цяпер ён забяспечаны сістэмай тамбураў. Спрадвечны ўваход павінен быў быць некалькі даўжэй, але столь у старажытныя часы там абрынулася і утварыла пахіл, па якім цяпер спускаюцца наведвальнікі пячоры.
Мае культурны пласт. Каля 800 малюнкаў: быкі, коні, алені, кампазіцыя барацьбы чалавека з бізонам.
Каб спрасціць апісанне, пячору па традыцыі падзялілі на некаторую колькасць зон, якія адпавядаюць залам і пэўнай каляровай гаме. Гэтыя вобразныя назвы, якія існуюць цяпер, прапанаваў А. Брэйль.
Першая зала — гэта «зала быкоў» ці «ратонда» (): даўжыня — 17 м, шырыня — 6 м і вышыня — 7 м. «Зала быкоў» пераходзіць у так званы «восевы праход» (), вузейшую галерэю, якая ідзе ў той жа бок і прыкладна той жа даўжыні. З «залы быкоў» справа ад «восевага праходу» можна трапіць у «пасаж» (), галерэю даўжынёй у 1 м. За «праходам» знаходзіцца «неф» (), больш высокі, даўжынёй у 20 м. Сам «неф» пераходзіць у частку, дзе няма наскальных малюнкаў, а за ім знаходзіцца «каціны лаз» (), вузкі калідор даўжынёй 20 м. «Апсіда» () — гэта круглая зала, якая знаходзіцца на ўсходзе ў месцы злучэння «праходу» і «нефа». За «апсідай» знаходзіцца «шахта» ці «калодзеж» (). Каб патрапіць туды, неабходна спусціцца на 4-5 м практычна да пачатку ніжняй сістэмы.
Археалагічныя адкрыцці
Большая частка археалагічных адкрыццяў была зроблена А. Глары падчас абсталявання тамбураў ля ўваходу ў пячору і саміх залаў, а затым пры больш метадычных раскопках, асабліва плённых у «шахце». У лік зробленых археалагічных знаходак уваходзяць прадметы, зробленыя з каменя (403 прылады), з косткі (28 прылад), расліннага паходжання (113 фрагментаў), упрыгожванні (10 ракавін), шматлікія вугольчыкі і рэшткі фарбавальнікаў.
У «нефе» былі знойдзеныя свяцільні, фарбавальныя рэчывы і рэшткі ежы. У «апсідзе» таксама была знойдзена вялікая колькасць важных прадметаў: лёзы дроцікаў, скрабкі, разцы і свяцільні. У «шахце» былі выяўленыя рэшткі фарбавальных рэчываў, лёзы дроцікаў, прасвідраваныя ракавінкі і свяцільні.
Было праведзена вывучэнне пад электронным мікраскопам фарбавальнікаў, выяўленых падчас раскопак, і узораў, узятых з некаторых малюнкаў. Чорныя фарбавальнікі адпавядалі вокісу марганцу, а жоўтыя, аранжавыя і чырвоныя — вокісу жалеза. Усе яны выкарыстоўваліся ў чыстым выглядзе без якога-небудзь дадання мінеральных дамешак і без цеплавой апрацоўкіChalmin E., Menu M., Pomiès M.-P., Vignaud C., Aujoulat N. et Geneste J.-M. Les blasons de Lascaux // L’Anthropologie, 2004. T. 108. Р. 571—592..
Наскальныя выявы
Зала быкоў
У «зале быкоў» знаходзіцца самая маляўнічая кампазіцыя Ласко. Яе кальцыевыя сцены дрэнна падыходзілі для гравіроўкі, таму былі ўпрыгожаны маляўнічымі выявамі вялікіх памераў: некаторыя з іх дасягаюць 5 м у даўжыню.
Два рады зуброў размешчаны адзін насупраць аднаго, два з аднаго боку і тры з другога. Двум зубрам з паўночнай сцяны спадарожнічаюць дзясятак коней і вялікая загадкавая жывёла, на лбе якой намалявана нешта накшталт рога, за што ён і атрымаў назву «аднарог». На паўднёвай сцяне тры вялікіх зубра намаляваныя побач з трыма маленькімі (чырвонага колеру), шасцю аленямі і адным мядзведзем у пячоры, намаляваным на жываце аднаго з зуброў і таму дрэнна адрозным. Лічыцца, што шэсць кропак над галавой аднаго з зуброў ўяўляюць сабой малюнак скопішча Плеяд у сузор’і Цяльца.
Восевы праход
У «восевым праходзе» таксама намаляваныя быкі і коні, акружаныя аленямі і каменнымі баранамі. На малюнку бачны конь, які ўцякае, намаляваны марганцавай крэйдай на вышыні 2,5 м ад узроўню грунту. Некаторыя жывёлы намаляваны на столі і быццам перабягаюць з адной сцяны на другую. Да гэтых малюнкаў, выкананне якіх патрабавала будаўніцтва лясоў, варта дадаць шматлікія знакі (палачкі, кропкі і прастакутнікі).
Пасаж
У «пасажы» шматлікія малюнкі былі моцна пашкоджаны, асабліва з-за руху паветраных мас.
Неф
«Неф» налічвае чатыры групы постацяў: адбіткі, чорная карова, алені, якія плаваюць, і перасякальныя бізоны. Гэтыя выявы дапоўнены шматлікімі загадкавымі геаметрычнымі знакамі, у тым ліку каляровай плоскасцю, падзеленай на роўныя квадраты. А. Брэйль назваў іх «гербамі». Існуюць і іншыя гіпотэзы: напрыклад, што гэта пасткі для жывёл, ці буданы, ці адзежа з размаляваных шкур.
Каціны лаз
«Каціны лаз» абавязаны сваім імем малюнку групы жывёл сямейства каціных. Адно з якіх, мяркуючы па ўсім, пазначае тэрыторыю. У гэтую галерэю даволі складана патрапіць, але там можна ўбачыць гравіроўкі дзікіх жывёл, выкананых у даволі прымітыўным стылі. У тым ліку там ёсць конь анфас, даволі незвычайны прыклад палеалітычнага мастацтва, бо звычайна жывёлы маляваліся ў профіль ці з дапамогай прыёму «крывой перспектывы».
Апсіда
У «апсідзе» прадстаўлена каля тысячы гравіраваных малюнкаў, некаторыя з іх накладзеныя на маляўнічыя выявы. Тут ёсць як жывёлы, так і знакі, у тым ліку адзіны малюнак паўночнага аленя ў Ласко.
Шахта
У «шахце» знаходзіцца адна з самых загадкавых сцэн Ласко: чалавек, які падае паміж бізонам і насарогам. У чалавека птушыная галава, ён намаляваны вельмі сімвалічна, нібыта складзеным з палачак, бізон паранены дроцікам, а насарог быццам аддаляецца ад гэтай сцэны. Побач з чалавекам намаляваны падоўжаны прадмет, увянчаны постаццю птушкі, магчыма, гэта планка, якую прывязвалі да дзіды або гарпуна для ўзмацнення кідка. Таксама гэта можа быць татэм ці сімвал птушкі. Малюнак аддае магутнай сілай, сэнс яго не выяўлены, але гэта толькі абвастрае ўражанне.
На другой сцяне намаляваны конь. Акрамя таго, у дадзенай кампазіцыі прысутнічаюць дзве групы цікавых знакаў:
Паміж чалавекам і насарогамі — тры пары кропак (такія самыя ёсць у глыбіні «кацінага лаза» і ў самай аддаленай частцы пячоры). Пад выявай чалавека і бізона — складаны зубчасты знак. Практычна ідэнтычныя знакі можна знайсці і на іншых сценах, на вастрыях дзідаў і на свяцільні з пясчаніку, знойдзеных непадалёк ад гэтага месца.