Прэзідэнцкія выбары ў Джыбуці прайшлі 8 красавіка 2005 г.

Кампанія Дзеючы прэзідэнт Ісмаіл Амар Геле з'яўляўся адзіным кандыдатам, бо галоўныя апазіцыйныя партыі Джыбуці не вылучылі сваіх кандыдатаў і заклікалі сваіх прыхільнікаў байкатаваць выбары па прычыне, што «змены праз выбары ў Джыбуці не магчымы». Адзін з лідараў апазіцыі Махамед Дауд Чэхем у 10 сакавіка 2005 г. адмовіўся ад удзелу ў выбарах з-за фінансавых праблем.

Нягледзячы на байкот выбараў з боку апазіцыі, прэзідэнт І. А. Геле праводзіў агітацыю і мітынгі ў сваю падтрымку, абяцаючы скараціць беднасць, пашырыць права жанчын і павысіць празрыстасць працы ўрада. І. А. Геле заявіў, што апазіцыя не вылучыла свайго кандыдата, бо баіцца прайграць яму.

У дзень саміх выбараў у горадзе Джыбуці прайшлі пратэсты супраць выбараў, якія былі разагнаны сіламі паліцыі, якая выкарыстала слёзацечны газ.

Вынікі #ПартрэтКандыдатПартыяКолькасць галасоў%1Ісмаіл Амар Геле<small>(1946—)Народны рух за прагрэс144,433100 Несапраўдныя бюлетэні——4,6925,7 Зарэгістраваныя выбаршчыкі——208,098100 Усяго——144,43371,7

Катэгорыя:Выбары ў Джыбуці Катэгорыя:Падзеі 8 красавіка Катэгорыя:Красавік 2005 года Катэгорыя:2005 год у Афрыцы Катэгорыя:Выбары 2005 года