Івяне́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Івянец (не ўваходзіць у склад).

Утвораны 27 сакавіка 1959 года як Зарачанскі (Зарэчанскі) сельсавет у складзе Івянецкага раёна Маладзечанскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Каменскага і Старынкаўскага сельсаветаў і часткі скасаванага Станюшкаўскага сельсавета (13 населеных пунктаў: Абрамаўшчына, Бакунова, Гілікі, Казарэзы, Міхалова, Навікоўшчына, Пакуці, Пліскоўшчына, Пятрова, Станюшкі, Ткачы, Хамічы, Янаўшчына)Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.. Цэнтр — гарадскі пасёлак Івянец. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Валожынскага раёна, з 25 снежня 1962 года ў складзе Стаўбцоўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Валожынскага раёна. 1 кастрычніка 1973 года сельсавет перайменаваны ў ІвянецкіУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 1 кастрычніка 1973 г. № 452 Аб перайменаванні асобных сельсаветаў Мінскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 28 (1402).. У 2002 годзе скасавана вёска Бакунова. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пральніцкага сельсавета (19 населеных пунктаў: Асінаўка, Баброўнікі, Баравікоўшчына, Баяршчына, Врублёўшчына, Галабурды, Галімцы, Гуды, Курдуны, Макасічы, Мешкуці, Ойцінава, Падневічы, Петрусоўшчына, Пральнікі, Суднікі, Часнакі, Шэлеўшчына, Юзафіна)Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области . 28 лістапада 2014 года скасаваны вёскі Абрамаўшчына, Войткаўшчына і МельціноваРешение Воложинского районного Совета депутатов от 28 ноября 2014 г. № 33 Об упразднении деревень Абрамовщина, Войтковщина, Мельтиново Ивенецкого сельсовета Воложинского района.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (50 населеных пунктаў, без Івянца) — 2348 чалавек, з іх 49,4 % — палякі, 48,0 % — беларусы, 2,0 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (66 населеных пунктаў) — 3040 чалавек.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Івянецкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Стаўбцоўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1959 годзе