Клятня́нскі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глускага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. — вёска) Клетнае.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Глускага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Глускім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў Глускім раёне Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дакольскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 23 студзеня 1960 года ў складзе Магілёўскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Бабруйскага раёна.

20 лістапада 2013 года сельсавет скасаваны, частка тэрыторыі далучана да Слаўкавіцкага сельсавета (аграгарадок Клетнае, пасёлкі Зара, Красны, вёскі Байлюкі, Барбарова, Баянава, Бярэжкі, Вайцяхова, Малінава, Новаандрэеўка, Пагарэлае, Пяценка), частка — да Хваставіцкага сельсавета (вёскі Даколь, Старына, Сялец, Цяснова)Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области.

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 1033 чалавекіНасельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года , з іх 94,3 % — беларусыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года .

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Глускага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Бабруйскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе