Майкон Ражэрыу Сілва Каліжуры (; нар. ) — бразільскі футбаліст, нападнік.

Кар’ера Футбольную кар’еру пачаў у футбольным клубе УРТ. Гуляў таксама ў бразільскім клубе «Эстрэма». З’яўляўся іграком клуба «Гомель». У сезоне 2009 года забіў за «Гомель» 15 мячоў, стаўшы найлепшым бамбардзірам турніру, але тым не менш не здолеў выратаваць каманду ад вылету. Пасля сезону 2009 года перайшоў у польскую каманду «Ягелонія». Замацавацца ў яе складзе не здолеў і быў аддадзены ў арэнду ў клуб другога польскага дывізіёна «Пяст». У снежні 2011 года ўзяты ў арэнду БАТЭБАТЭ арендовал Майкона Калижури, аднак у сезоне 2012 гуляў у асноўным за дубль, только двойчы з’явіўшыся на полі ў Вышэйшай лізе.

У 2013 годзе перабраўся ў другі дывізіён ААЭ, пасля на некаторы час вярнуўся ў Бразілію. З 2015 года выступаў у Паўднёва-Усходняй Азіі.

Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2012 Уладальнік Кубка Польшчы: 2010 Чэмпіён Камбоджы: 2017 Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі: 2009 Найлепшы нападнік чэмпіянату Беларусі: 2009 У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі: 2009

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Бразіліі Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК УРТ Катэгорыя:Ігракі ФК Эстрэма Катэгорыя:Ігракі ФК Ягелонія Беласток Катэгорыя:Ігракі ФК Пяст Глівіцы Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Масафі Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэрнасьянал Лімейра Катэгорыя:Ігракі ФК Чыянгмай Катэгорыя:Ігракі ФК Лампанг Катэгорыя:Ігракі ФК Персіба Балікпапан Катэгорыя:Ігракі ФК Боюнг Кет Катэгорыя:Ігракі ФК Шан Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК УіТМ