Вернер Кольмаер (;  — ) — нямецкі футбаліст, абаронца. Чэмпіён свету 1954 у складзе нацыянальнай зборнай ФРГ.

Кар’ера Быў у складзе нацыянальнай каманды ФРГ, якая выйграла чэмпіянат свету 1954, на гэтым чэмпіянаце выступаў у футболцы пад нумарам 3. Усяго прыняў удзел у 22 матчах за зборную Заходняй Германіі. Таксама выступаў за футбольны клуб «Кайзерслаўтэрн», гуляючы за яго з 1941 па 1957 год.

Звычайнай пазіцыяй, якую займаў Кольмаер, з’яўлялася пазіцыя левага абаронцы. Кольмаер стаў шырока вядомы пасля чэмпіянату свету 1954 у футбольным свеце сваімі сэйвамі ў крытычных момантах гульні на лініі штрафной, асабліва яскрава гэты талент выявіўся ў гульні супраць зборнай Югаславіі. У той гульні Кольмаер некалькі разоў выратаваў каманду, практычна кладучыся пад удары па варотах зборнай Германіі. У фінальнай гульні чэмпіянату свету 1954 Вернеру Кольмаеру ўдалося эфектыўна стрымаць Золтана Цібара, важнага гульца зборнай Венгрыі.

Заставаўся ў стартавым складзе каманды да 1957 года. У адной з апошніх гульняў за Германію 1 снежня 1954 года на стадыёне «Уэмблі» ў таварыскай сустрэчы са зборнай Англіі Вернеру супрацьстаяў на полі Стэнлі Мэцьюз, Кольмаер ганарыўся тым фактам, што не дапусціў ніводнага сутыкнення з вядомым сваёй чыстай гульнёй Мэцьюзам.

Крыніцы

Літаратура Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток: «Set-Print», 2006.

Катэгорыя:Футбалісты Германіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Германіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Бексбах Катэгорыя:Ігракі ФК Хомбург Катэгорыя:Ігракі ФК Кайзерслаўтэрн Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе Катэгорыя:Чэмпіянат свету па футболе 1954