Ке́нія — гара ва Усходняй Афрыцы, пагаслы вулкан. Вышыня 5199 м (другая па вышыні пасля Кіліманджара вяршыня ў Афрыцы). Усечаны конус над лававым плато. Горныя лясы, лугі, на вяршыні — шматгадовыя снягі і ледавікі (каля 15, даўжынёй да 1,5 км). На вышыні 1200—2000 метраў плантацыі кавы, сізалю, бананаў. Уваходзіць у склад нацыянальнага парку Маўнт-Кенія.
Літаратура
Катэгорыя:Горныя вяршыні паводле алфавіта Катэгорыя:Горы Кеніі Катэгорыя:Нацыянальныя паркі Кеніі Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Кеніі Катэгорыя:Стратавулканы