Аляксей Шчабятун (нар. , , Украіна) — украінскі футбаліст, нападнік казахстанскага клуба «Кызыл-Жар» з Петрапаўлаўска.

Клубная кар’ера Футболам пачаў займацца ў Запарожжы ў дзіцячай школе мясцовага «Металурга». Першы трэнер — Мікалай Мікалаевіч Сенавалаў. З другой паловы сезона 2012/13 знаходзіўся ў акадэміі кіеўскага «Дынама». У ДЮФЛ выступаў за «Металург» і кіеўскае «Дынама».

У пачатку 2013 года быў уключаны ў заяўку «Дынама». У чэмпіянаце юніёрскіх каманд (U-19) дэбютаваў 18 сакавіка 2014 года ў матчы з данецкім «Шахцёрам» (1:1). У чэмпіянаце моладзевых каманд (U-21) дэбютаваў 1 лістапада 2014 года ў матчы супраць днепрапятроўскага «Дняпра» (2:0).

У сезоне 2014/15 Шчабятун стаў найлепшым бамбардзірам як у дынамаўскай камандзе U-19 (8 галоў у 15 матчах), так і U-21 (10 галоў у 14 гульнях). Абодва калектывы фінішавалі ў сваіх першынствах другімі. У сезонах 2015/16 і 2016/17 з камандай U-21 станавіўся моладзевым чэмпіёнам Украіны.

У ліпені 2017 года на правах арэнды перайшоў у «Сталь» (Кам’янскэ). Дэбютаваў на дарослым ўзроўні 16 ліпеня 2017 года ў матчы першага тура Прэм’ер-лігі супраць луганскай «Зары» (1:0), выйшаўшы ў стартавым складзе і на 63 хвіліне быў заменены на Гора Малакяна. У студзені 2018 года вярнуўся ў «Дынама».

У лютым 2018 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Прамень» з Мінска і ў сакавіку падпісаў з ім кантракт. З-за траўм толькі ў чэрвені замацаваўся ў стартавым складзе мінчан. У ліпені 2018 года пакінуў «Прамень».

У жніўні 2018 года вярнуўся ў запарожскі «Металург», за які стаў выступаць у Другой лізе. У лютым 2019 года перабраўся ў першалігавы «Авангард» з Краматорска, а ў ліпені таго ж года зноў далучыўся да «Металурга», які выйшаў у Першую лігу.

У верасні 2020 года перайшоў у кіеўскую «Абалонь». Летам 2022 года перабраўся ў літоўскі «Шаўляй». У студзені 2024 года стаў іграком казахстанскага «Кызыл-Жара».

Міжнародная кар’ера З 2014 года прыцягваўся да юнацкіх зборных Украіны, а з 2016 года пачаў гуляць за моладзевую зборную.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Сталь Кам’янскэ Катэгорыя:Ігракі ФК Прамень Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Металург Запарожжа Катэгорыя:Ігракі ФК Краматорск Катэгорыя:Ігракі ФК Абалонь Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Абалонь-2 Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Шаўляй Катэгорыя:Ігракі ФК Кызыл-Жар