Ломніцкі Шціт ( ) — гара ў Высокіх Татрах. Яе вышыня над узроўнем мора складае 2634 м. Назва гары паходзіць ад мястэчка Татранска Ламніца ля яе падножжа. Шціт па-славацку азначае «шчыт», «пік», «вяршыня».
Раней гару часта называлі «Dedo» (Дзед) і лічылі яе самай высокай гарой Высокіх Татраў.
На вяршыні гары размяшчаецца абсерваторыя Ломніцкі Шціт.
Спасылкі
Summitpost.org Peakware.com
Катэгорыя:Горныя вяршыні Славакіі Катэгорыя:Горныя вяршыні паводле алфавіта Катэгорыя:Вяршыні вышынёй ад 2000 да 3000 метраў