Го́слар (, ) — горад у Германіі, у зямлі Ніжняя Саксонія. Размешчаны на поўдзень ад Браўншвайга, каля падножжа горнага масіва Гарц. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнага раёна. Насельніцтва складае 41 455 чалавек (на 31 снежня 2009 года)LSN-Online, die größte regionalstatistische Datenbank Deutschlands . Горад займае плошчу 92,58 км². Падзелены на 12 гарадскіх раёнаў.
Гісторыя Заснаваны ў X стагоддзі як паселішча рудакопаў, якія здабывалі срэбра і медзь. Першыя згадкі пра Гослар як пра пфальц адносяцца да 1005—1015 гадоў. У сярэдзіне XI стагоддзя госларскі пфальц становіцца адной з асноўных рэзідэнцый германскіх імператараў. У XI — пачатку XIII стагоддзя ў Гослар засядалі 23 рэйхстагі. У 1219 годзе Гослару былі нададзены гарадскія прывілеі. З 1290 года Гослар — вольны імперскі горад. З пачатку XIV стагоддзя член Ганзы. У 1528 годзе у Гослары праведзена Рэфармацыя. У 1552 годзе адышоў да Браўншвайга. Пасля акупацыі ў 1632 годзе ў час Трыццацігадовай вайны 1618—1648 гадоў шведскімі войскамі прыйшоў у эканамічны заняпад. У 1728 і 1780 моцна пацярпеў ад пажараў. У 1802—1803 далучаны да Прусіі, у 1807 — да каралеўства Вестфалія, у 1815 — да Гановера, у 1866 — ізноў да Прусіі. З 1945 года ў брытанскай зоне акупацыі, з 1946 года ў складзе зямлі Ніжняя Саксонія.
Дэмаграфія Год Насельніцтва 1821 7547 1848 9748 1871 11900 1885 15997 1905 23640 1925 27881 1933 29538 1939 34371 1946 47855 1950 53804 1956 53236 Год Насельніцтва 1961 54151 1968 53819 1970 52649 1975 53963 1980 52556 1985 49636 1990 46251 1995 46142 2000 44278 2005 43119 Славутасці У цэнтры горада з прамавугольнай планіроўкай, унутры часткова захаваных гарадскіх сцен з вежамі і брамай («Шырокая брама», 16 ст.) размешчаны: ансамбль імператарскага пфальца (11-13 стст.; рэканструяваны ў 1868-1879; парадная зала — 1082; капэла Св. Ульрыха — пач. 12 ст.; цяпер музей), (11 ст.), рыначная плошча з Ратушай (кан. 15 — пач. 16 стст.; цяпер музей) і (1151). Таксама захаваліся: раманскія цэрквы — (2-я пал. 12 ст. — 1220-я гг.), (12 ст., перабудавана каля 1500 года), (1073, перабудавана каля 1500); шматлікія фахверкавыя дамы 15—19 стст. (у т.л. , 1528, з 1978 Музей сучаснага мастацтва). Іншыя музеі: , позняй сярэднявечнай гісторыі (у , 1517-1524). з імперскім арлом (12—14 стст.).
Каля Гослар — рудні ў Рамельсбергу, праца ў якіх вялася з 968 па 1988 (цяпер музей). Гістарычная частка Гослара разам з руднямі ў Рамельсбергу ўключана ў спіс Сусветнай спадчыны.
Вядомыя асобы Гельмальд — хрысціянскі місіянер, аўтар «Славянскай хронікі» Генрых IV (1050—1106) — імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Морыц Саксонскі (1696—1750) — французскі палкаводзец Хрысціян Вільгельм фон Дом (1751—1820) — гісторык, пісьменнік і дыпламат, яго імя носіць гарадская гімназія. Альберт Німан (1834—1861) — аптэкар і хімік Эрнст Пістула (1906—1944) — баксёр Дзітэр Цэхлін (1926—2012) — піяніст Зігмар Габрыэль (нар. 1959) — палітык Ааран Гант (нар. 1986) — футбаліст
Спасылкі
Афіцыйная старонка
Катэгорыя:Гарады Ніжняй Саксоніі Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Германіі Катэгорыя:Ганза
Катэгорыя:Беларускія лагеры для перамешчаных асоб