Чэмпіяна́т све́ту па біятло́не сяро́д юніё́раў — міжнародныя біятлонныя спаборніцтвы, якія праходзяць з 1967 года ў юніёраў, з 1989 года ў юніёрак і з 2002 года ў юнакоў і дзяўчат. Спачатку першынство сярод юніёраў праводзілася, як правіла, у тым жа месцы, што і «дарослы» Чэмпіянат свету, за выключэннем алімпійскіх сезонаў, калі гэтыя Чэмпіянаты не праводзіліся або праводзіліся толькі ў дысцыплінах, не ўключаных у алімпійскую біятлонную праграму. З пачаткам правядзення жаночых Чэмпіянатаў свету ў 1985 годзе юніёрскія Чэмпіянаты пачалі праводзіцца ў тых жа месцах, што і першыя. З 1989 года, калі былі аб’яднаны мужчынскі і жаночы Чэмпіянаты свету, юніёры сталі спаборнічаць асобна. Першымі ў гісторыі чэмпіёнамі свету сярод юніёраў у 1967 годзе сталі нарвежскі біятланіст Тхор Свендсбергет (у індывідуальнай гонцы) і польская эстафетная каманда. Першымі ў гісторыі чэмпіёнкамі свету сярод юніёрак у 1989 годзе сталі савецкія біятланісткі Вольга Анісімава (у індывідуальнай гонцы) і Ганна Канзіміна (у спрынце), а таксама нямецкая эстафетная каманда і савецкая каманда ў каманднай гонцы.
Юніёрскі Чэмпіянат свету ўключае два паасобных заліку: сярод юніёраў і юніёрак (ва ўзросце 19—21 год на пачатак каляндарнага года), а з 2002 года таксама сярод юнакоў і дзяўчат (маладзейшых за 19 гадоў), хоць старт у абедзвюх узроставых груп у некаторых дысцыплінах можа быць агульным. Юніёрскі Чэмпіянат свету ўключае ў сябе спаборніцтвы ў індывідуальнай гонцы, спрынце, пасьюце і эстафеце. Такім чынам, усяго разыгрываецца 16 камплектаў узнагарод.
Месцы правядзення
1967 Альтэнберг 1968 Лулеа 1969 Закапанэ 1970 Эстэрсунд 1971 Хямеэнліна 1972 Лінталь 1973 Лэйк-Плэсід 1974 Мінск 1975 АнтэрсельваРаспаўсюджана таксама нямецкая назва Антхольц. 1976 Мінск 1977 ВінгрумКаля Лілехамера. 1978 Гохфільцэн 1979 Рупольдынг 1980 Сараева 1981 Лахты 1982 Мінск 1983 Антэрсельва 1984 Шамані 1985 Эг-ам-Этцэль 1986 Фалун 1987 Лахты 1988 Шамані 1989 Вос 1990 Саданкюля 1991 Галятэцё 1992 Кенмар 1993 Рупольдынг 1994 ОсрбльеРаён Брэзна. 1995 Андэрмат 1996 Контыялахты 1997 Форні-Авольтры 1998 Валькарцье 1999 Паклюка 2000 Гохфільцэн 2001 Ханты-Мансійск 2002 Валь-РыданаКаля Рыднаўна. 2003 Касцеліска 2004 От-Мар’ен 2005 Контыялахты 2006 Прэск-Айл 2007 Валь-МартэлаКаля Мартэла. 2008 Рупольдынг 2009 Кенмар 2010 Турсбю 2011 Нове-Места 2012 Лахты 2013 Оберціліях 2014 Прэск-Айл 2015 Мінск 2016 Чэйле-Градзістэй 2017 ОсрбльеРаён Брэзна. 2018 Отэпя 2019 ОсрбльеРаён Брэзна.
Дысцыпліны на Чэмпіянатах свету сярод юніёраў 1967—1973 1974—1988 1989—1990 1991 1992—1998 1999—2001 2002—2018Юніёры Індывідуальная гонка • • • • • • • Спрынт • • • • • • Гонка пераследвання • • Эстафета • • • • • • • Камандная гонка • • Юніёркі Індывідуальная гонка • • • • • Спрынт • • • • • Гонка пераследвання • • Эстафета • • • • • Камандная гонка • • Юнакі Індывідуальная гонка • Спрынт • Гонка пераследвання • Эстафета •Дзяўчыны Індывідуальная гонка • Спрынт • Гонка пераследвання • Эстафета •
Агульны медальны залік Агульная колькасць медалёў (па краінах)Па стане на 2016 год уключна. Месца Краіна Золата Серабро Бронза Усяго1Да 1991 года выступала як і 124 94 74292Ка2Да 1992 года выступала як 115 101 943103 48 39 541414 35 31 341005 11 14 12376 10 7 15327 9 9 13318 8 10 8269Да 1993 года выступала як 6 18 174110 5 18 204311 5 13 133112 5 7 92113 5 6 41514 5 0 1615 3 6 81716 3 5 51317 2 0 0218 1 3 4819 1 2 2520 1 1 1321 0 8 61422 0 5 4923 0 3 2524 0 1 0125 0 1 01
Спасылкі Вынікі біятлонных спаборніцтваў на афіцыйным сайце Міжнароднага саюза біятланістаў Катэгорыя:Біятлон