Скле́ра (ад  — цвёрды) — бялочная абалонка — вонкавая шчыльная злучальнатканкавая абалонка вока, якая выконвае ахоўную і апорную функцыі. Утворана сабранымі ў пучкі  валокнамі. Складае 5/6 фібрознай абалонкі вока. Сярэдняя таўшчыня ад 0,3 да 1 міліметра. Таўшчыня склеры ў дзяцей настолькі малая, што праз яе прасвечвае глядзельны пігмент, які надае ёй блакітнае адценне. З узростам таўшчыня склеры павялічваецца.

Праз  склеры, утвораны мноствам дробных паражнін у зоне злучэння яе з , адбываецца адток вадкасці з пярэдняй камеры вока.

Літаратура

Катэгорыя:Вока