Вялі́кі Салы́м () — рака ў Расіі, у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе — Югра, левы прыток ракі Об (басейн Карскага мора).

Даўжыня ракі 583 км. Плошча вадазбору 120 (80) км². Сярэдні шматгадовы сцёк 2,525 км³/год. Выток ракі знаходзіцца ў забалочанай мясцовасці, у міжрэччы рэк Об і Дзям’янка, у Салымскім балоце. Упадае ў Салымскую пратоку ракі Об, за 35 км ніжэй пасёлка Лемпіна. Вадазбор у цэнтральнай частцы Заходне-Сібірскай раўніны. Даліна ракі ў верхнім цячэнні невыразная, у сярэднім і ніжнім — трапецападобная шырынёй 3—5 км, з тэрасамі і стромкімі схіламі вышынёй 20—25 м. У пойме Вялікага Салыма шмат старычных азёр і праток. Рэчышча моцна звілістае, меандруючае. Шырыня рэчышча 20—50 м у верхнім і сярэднім цячэнні і ад 80—100 да 200 м у ніжнім. Жыўленне ракі снегавое і дажджавое. У разводдзе рака суднаходная да пасёлка Салым (110 км, пратока Вялікая СалымскаяРека Б.САЛЫМ // Государственный водный реестр РФ).

Прытокі: Тапат’яха (правы), Тарсап, Малы Салым, Тукан, Вандрас (левыя) і інш.

Літаратура

Большой Салым //

Спасылкі Сурков В. В. Большой Салым // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Река Б.САЛЫМ // Государственный водный реестр РФ

Катэгорыя:Басейн Обі Катэгорыя:Рэкі Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі — Югра