Унска-Санскі кантон () — адзін з дзесяці кантонаў, што ўваходзяць у Федэрацыю Босніі і Герцагавіны. mini|thumb|left|Цвярдыня ў Вялікай-Кладушы Складаецца з Града Біхача і Града Цазіна, і яшчэ шасці абшчын — Босанска-Крупа,Босанскі-Петравац, Бужым, Вяліка-Кладуша, Ключ, Санскі-Мост. Унска-Санскі кантон на поўначы, захадзе і паўночным усходзе мяжуе з рэгіёнамі Харватыі, якія раней уваходзілі ў склад Рэспублікі Сербская Краіна. На ўсходзе і паўднёвым усходзе з Рэспублікай Сербскай, на поўдні з Герцагбасанскім кантонам Федэрацыі Босніі і Герцагавіны. Па выніках перапісу насельніцтва 2013 года Унска-Санскі кантон мае 273 261 жыхара са шчыльнасцю 66,25 чал/км², і суадносна па гэтых паказчыках займае чацвертае і сёмае месца сярод кантонаў Босніі і Герцагавіны. У гэты ж час плошча 4 125 км² робіць Унска-Санскі кантон па гэтаму паказчыку другім у Федэрацыі Босніі і Герцагавіны пасля Кантона 10, і складае 15,79% плошчы Федэрацыі, ці 8,10% ўсёй Босніі і Герцагавіны цалкам. mini|thumb|Аўтадарога M5 (Боснія і Герцагавіна) паміж Біхачам і Босанскім-Петраўцам Геаграфія Унска-Санскі кантон размешчаны ў паўночна-заходнім куце Босніі і Герцагавіны, адміністрацыйны цэнтр у Біхачы. Тэрыторыя кантона разам з суседнімі абшчынамі ў складзе Рэспублікі Сербскай суадносіцца з гістарычным рэгіёнам Босанская Краіна. Кантон мае выключнае геаграфічнае знаходжанне паблізу калідораў, што злучаюць Заходнюю Еўропу праз Усходняе Міжземнамор’е з Блізкім Ўсходам. Марфалагічная структура кантона ўтворана пераважна пагоркамі ды нізкімі карставымі палямі, алювіальнымі паніжэннямі і катлавінамі, з шматлікімі рачнымі далінамі. Клімат умерана-кантынентальны. mini|thumb|Вадаспад Штрбачкі Бук у Нацыянальным парку Ўна Насельніцтва Паводле перапісу 2013 году Унска-Санскі кантон мае 273 261 жыхара са шчыльнасцю 66,25 чал/км², і суадносна па гэтых паказчыках займае чацвертае і сёмае месца сярод дзесяці кантонаў Босніі і Герцагавіны. Таму, нягледзячы на вялікую канцэнтрацыю насельніцтва ў Босанскай-Крупе, Цазіну, Вялікай-Кладушы, кантон адносіцца да рэдканаселеных.

Дзесяткі тысячаў сербаў у краі былі знішчаны ў гады Другой сусветнай вайны харвацкімі ўсташамі і іх памочнікамі з боку мусульманаў. Масавы зыход сербскага насельніцтва адбыўся ў верасні-кастрычніку 1995 года ў выніку мусульманскага наступу падтрыманага паветранымі бамбардаваннямі ЗША і НАТА. Большасць сербскага насельніцтва застаецца толькі ў абшчыне Босанскі-Петравац.

Склад насельніцтва ў межах сёння існуючага Унска-Санскага кантона:

2013 Баснійцы — 246 012 Сербы — 8 452 Харваты — 5 073 Іншыя — 13 724

1991 Мусульмане — 241 511 Сербы — 67 351 Харваты — 8 766 Югаславы — 8 456 Іншыя — 4 395

Катэгорыя:Кантоны Федэрацыі Босніі і Герцагавіны