Візжа́р — вадасховішча ў Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, на паўднёва-заходняй ускраіне горада Жабінка.

Вадасховішча наліўное, створана ў 1979 годзе ў польдарнай сістэме каля безыменнага канала, які ўпадае ў раку Мухавец ніжэй за раку Жабінка. Плошча паверхні 0,26 км². Даўжыня 0,6 км, найбольшая шырыня 0,5 км. Найбольшая глыбіня 6,2 м, сярэдняя — 4,3 м. Аб’ём вады 1,13 млн м³. Дно пясчанай. Напаўняецца вадой з польдара і канала.

Вадасховішча выкарыстоўваецца ў мэтах адпачынку, развядзення рыбы, прыёму вады з польдарнай сістэмы.

Літаратура  — С. 452.

Ліст карты N-34-144. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1982 г.

Катэгорыя:Вадасховішчы Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Вадасховішчы Жабінкаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Мухаўца