Юрый Артуравіч Альдэко́п (; — ) — вучоны ў галіне арганічнай хіміі, доктар хімічных навук (1956), прафесар (1959). Член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1969).
Біяграфія Ю. А. Альдэкоп нарадзіўся ў вёсцы Палякі Варнавінскага павета Кастрамской губерні (у сучасным Варнавінскім раёне Расіі). У 1941 годзе скончыў Горкаўскі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1942 годзе праходзіў навучанне ў Саранскім пяхотным вучылішчы, быў звольнены па стану здароўя і пачаў працаваць ў Горкаўскім універсітэце (асістэнт кафедры арганічнай хіміі, з 1949 года — дацэнт). У 1946 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1955 годзе абараніў доктарскую дысертацыю ў Інстытуце арганічнай хіміі імя М. Д. Зялінскага АН СССР. З 1956 года Ю. А. Альдэкоп у Мінску, загадчык лабараторыі арганічнай хіміі Інстытута хіміі АН БССР.
Навуковая дзейнасць Ю. А. Альдэкопу належаць працы па сінтэзу металаарганічных і полігалагенаарганічных злучэнняў, элементаарганічных пераксідаў, вывучэнню рэакцый іх пераўтварэння і інш. Значны ўклад унёс у хімію арганічных злучэнняў ртуці.
Пад кіраўніцтвам Ю. А. Альдэкопа падрыхтаваны 2 дактары і 27 кандыдатаў хімічных навук. На працягу 14 гадоў выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (у 1956—1958 гг. дацэнт, 1959—1970 гг. прафесар кафедры). Ю. А. Альдэкоп з’яўляўся членам Бюро Аддзялення хімічных і геалагічных навук АН БССР, членам рэдакцыйнай калегіі часопіса «Весці Акадэміі навук БССР, серыя хімічных навук», членам шэрагу навуковых саветаў Акадэміі навук СССР.
Ю А. Альдэкопу належаць больш за 420 апублікаваных навуковых прац, у т.л. 2 манаграфіі. Сярод апублікаванага: Ю. А. Ольдекоп, К. Л. Мойсейчук, А. Н. Севченко, И. П. Зятьков 1,1’-Бис-ацилперокси-дициклогексил перекиси, Докл. АН СССР, 139:5 (1961), 1117—1120.Математический институт им. В. А. Стеклова РАН Введение в элементоорганическую химию. — Мн., 1973 (разам з М. А. Маерам) Синтез металлоорганических соединений декарбоксилированием ацилатов металлов. — Мн., 1976 (разам з М. А. Маерам)
Узнагароды Ордэн Дружбы народаў (1979) Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Літаратура
Спасылкі Член-корреспондент ОЛЬДЕКОП Юрий Артурович // Национальная академия наук Беларуси Рахманов С. К., Крутько Н. П., Бильдюкевич А. В. и др. // Юрий Артурович Ольдекоп (К 90-летию со дня рождения) // Весцi НАН Беларусі. Серыя хiмiчных навук. № 1. — Мн.: Беларуская навука, 2009. — С. 124—125. Юрый Артуравіч Альдэкоп у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Члены-карэспандэнты АН БССР Катэгорыя:Хімікі СССР Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі НАНБ Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Нарадзіліся ў Кастрамской губерні