Масто́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Масток.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лупалаўскім раёне БССР. З 2 сакавіка 1931 года ў складзе Магілёўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года ў склад сельсавета з Заходскага сельсавета Шклоўскага раёна перададзена вёска КастрыцыУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 22 ліпеня 1960 года ў склад сельсавета з Машанацкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Макаўня, Макрусінка і Мацееўшчына)Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.. 23 снежня 2009 года да сельсавета далучана частка скасаванага Брылеўскага сельсавета (4 населеныя пункты: Зарудзееўка, Макаранцы, Машанакі і Мішкаўка)Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 1309 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 94,6 % — беларусы, 3,7 % — рускія, 1,1 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (17 населеных пунктаў) — 1486 чалавек.
Склад Станам на 2009 год у склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў, пасля ўзбуйнення — 17 населеных пунктаў (23.12.2009 г.): + Населены пункт Статус Насельніцтва, 2009 Агееўка вёска 44 Грыбаны вёска 311 Зарудзееўка* вёска 48 Калясішча вёска 32 Кастрыцы вёска 34 Кругі вёска 54 Макаранцы* вёска 301 Макаўня вёска 40 Макрусінка вёска 13 Масток аграгарадок 592 Мацееўшчына вёска 48 Машанакі* вёска 85 Мішкаўка* вёска 32 Паўлаўка вёска 33 Русінка вёска 16 Фойна вёска 40 Шапчыцы вёска 52 * — да 23.12.2009 г. у Брылеўскім сельсавеце
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Лупалаўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе