Галіна Іванаўна Сяржа́ніна (,  — , ) — вучоны, ў галіне мікалогіі, кандыдат біялагічных навук (1962).

Біяграфія Г. І. Сяржаніна нарадзілася ў Мінску, у сям’і біёлагаўПамяти Галины Ивановны Сержаниной // Микология и фитопатология, том 44, 2010, выпуск 6. У 1949 годзе скончыла школу, у 1954 годзе — біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1956 года ў аспірантуры пры Інстытуце біялогіі АН БССР да В. Ф. Купрэвіча. У 1962 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Съедобные и ядовитые грибы БССР порядка Agaricales и их хозяйственное значение». З 1959 года працавала ў Інстытуце эксперыментальнай батанікі АН БССР старшым навуковым супрацоўнікам, выконваючым абавязкі загадчыка лабараторыі, з 1966 года — старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі сістэматыкі ніжэйшых раслін.

У 1988 годзе Г. І. Сяржаніна выйшла на пенсію.

Навуковая дзейнасць Г. І. Сяржаніна займалася даследаваннямі відавога складу, пашырэння, біялагічных асаблівасцей шапкавых грыбоў. Её належаць працы па флоры, сістэматыцы, экалогіі і цэналогіі вышэйшых грыбоў. Апублікавала больш за 180 навуковых прац, у тым ліку 15 навуковых і навукова-папулярных кніг.

Вынікі даследаванняў Г. І. Сяржанінай таксама захоўваюцца ў мікалагічным гербарыі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі.

Выбраная бібліяграфія Съедобные и ядовитые грибы: иллюстрированное пособие, Мн., 1967. Наши грибы — Мн., 1971.

Шляпочные грибы Белоруссии: определитель и конспект флоры — Мн., 1984. Высшие грибы в коллекции Института экспериментальной ботаники им. В. Ф. Купревича АН БССР // Вести АН БССР. Сер. биол.наук. — № 1. — С. 92—94. — 1989. На грибных тропинках — Мн.: Ураджай, 1990. Базідыяльныя грыбы Беларусі: Балетальныя, Агарыкальныя, Русулальныя — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. Грыбы і грыбная кулінарыя: папулярны энцыклапедычны даведнік — Мінск, Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 388 с. іл. 48 с. (разам з І. Я. Яшкіным)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Памяти Галины Ивановны Сержаниной // Микология и фитопатология, том 44, 2010, выпуск 6

Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАНБ Катэгорыя:Міколагі Беларусі Катэгорыя:Міколагі СССР Катэгорыя:Батанікі СССР