Анатоль Дзмітрыевіч Гусеў (нар. , ст. Жыжыца, , РСФСР) — беларускі філосаф. Доктар філасофскіх навук (1979), прафесар (1980).
Біяграфія Скончыў БДУ ў 1952 годзе. З 1954 па 1964 год выкладаў у БДУ, з 1973 года загадчык кафедры ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы пры БДУ (з перапынкамі; у 1968—1972, 1982—1988 гадах у Сакратарыяце ААН у Нью-Ёрку, Вене). Кіраўнік Цэнтра па інфармацыі і навучанні ў галіне правоў чалавека і грамадзянскай адукацыі Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы пры БДУ. Аўтар прац па праблемах сацыяльнай філасофіі і паліталогіі. Прэзідэнт Беларускай асацыяцыі палітолагаў, віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі садзейнічання ААН.
Літаратура
Катэгорыя:Філосафы Беларусі Катэгорыя:Дактары філасофскіх навук Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ