Камуна Екерэ () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка мясцовага самакіравання, якая знаходзіцца ў лене Стакгольм у цэнтральнай Швецыі. Размешчана на 140 астравах возера Мэлярэн, найбольш значныя з якіх Экерэн, Фэрінгсё, Лювён, Адэльсё, Б'ёркё, Гэльгё, Мунсё. З’яўляецца часткай Вялікага Стакгольма. Галоўны горад — Екерэ.
На тэрыторыі камуны знаходзяцца адразу два аб’екты, уключаныя ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА — каралеўскі палац Дротнінгхальм, які цяпер з’яўляецца галоўнай рэзыдэнцыяй шведскага караля, і Бірка — рэшты горада эпохі вікінгаў (на востраве Б'ёркё).
Насельніцтва Насельніцтва складае 26 984 чалавек (станам на студзень 2015 года).
Асобы Карл XVI Густаў — кароль Швэцыі Сільвія — каралева Швецыі Людміла Энгквіст — шведская спартсмэнка расійскага паходжання Агнэта Фэльтскуг — шведская спявачка, былая ўдзельніца ABBA Макс Мартын — шведскі прадюсер і аўтар песень, на рахунку якога супрацоўніцтва з шэрагам сусветнавядомых выканаўцаў
Спасылкі
Афіцыйны сайт камуны Екерэ
Гл. таксама Камуна (Швецыя) Спіс камун Швецыі
Катэгорыя:Камуны лена Стакгольм