Шопск — рака ў Беларусі, у Кобрынскім і Пружанскім раёнах Брэсцкай вобласці, левы прыток ракі Мухавец (басейн Заходняга Буга).
Даўжыня ракі 13,8 км, 11,8 км з іх на тэрыторыі Кобрынскага раёнаАгульная характарыстыка рачной сеткі Брэсцкай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 67 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰. Пачынаецца на захад ад аграгарадка Лука, цячэ па Прыбужскай раўніне, вусце на ўсход ад вёскі Рэчыца. Рэчышча каналізаванае. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Кобрынскага раёна Катэгорыя:Рэкі Пружанскага раёна Катэгорыя:Прытокі Мухаўца