Воўкавіцкае (ВоўчкавіцкаеСямешка Л. І., Бадзевіч З. І., Белакурская Ж. Я., Ляшук В. М., Пацехіна А. А., Рамза Т. Р., Чахоўскі Г. К., Шкраба І. Р. Гаворым па-беларуску. Вучэбны дапаможнік па беларускай мове для замежных навучэнцаў // Пад рэдакцыяй Л. І. Сямешкі — Мн., 1999. — С. 98.) — вадасховішча ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі на рацэ Пціч, каля вёскі Воўкавічы аўтамабільнай дарогі .

Створана ў 1968 годзе плацінай на рацэ Пціч. Плошча паверхні 0,85 км². Даўжыня 3,5 км, найбольшая шырыня 0,5 км, даўжыня берагавой лініі 4 км. Найбольшая глыбіня 6,5 м, сярэдняя 3,3 м. Аб’ём вадасховішча 2,8 млн м³, карысны аб’ём 1,9 млн м³. Сярэдні шматгадовы сцёк складае 26,7 млн м³. Даўжыня плаціны 0,15 км, найбольшая вышыня 9,38 м. Прапускная здольнасць вадаскіду 87,4 м³/с. Катлавінай вадасховішча з’яўляецца частка даліны ракі Пціч. Левы бераг стромкі, вышынёй да 15 м, забалочаны ў вярхоўі. Правы бераг больш спадзісты, вышынёй 10—12 м. Вадасховішча зарастае ў паўночнай частцы.

У вадасховішчы водзяцца шчупак звычайны, акунь, плотка, краснапёрка, карась, лінь і іншыя віды рыб.

Каля вадасховішча вёска Строчыца і пляцоўка Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту.

Літаратура  — С. 280.

Спасылкі Водохранилища — Минская область — Морфометрические показатели и характерные уровни // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Водохранилища — Минская область — Описание гидротехнических сооружений // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Волчковичское водохранилище на реке Птичь // Портал OpenBelarus.ru

Катэгорыя:Басейн Пцічы Катэгорыя:Вадасховішчы Мінскай вобласці Катэгорыя:З’явіліся ў 1968 годзе Катэгорыя:1968 год у Беларусі