Керчанскі тралейбус () — самая маладая ва Украіне тралейбусная сістэма, размешчаная ў горадзе Керч. Рух адкрыты 18 верасня 2004 года.

Гісторыя Першы праект тралейбуснага транспарту ў Керчы быў распрацаваны ў 1977 годзе. Планавалася пабудаваць тры гарадскія лініі: у цэнтр да чыгуначнага вакзала, да заводу імя Войкава і ў мікрараён Аршінцэва. Пачатыя ў 1978 годзе работы былі амаль адразу прыпыненыя. У 1991 годзе была спроба аднавіць будаўніцтва, але ў 1994 годзе будаўніцтва зноў быў спынена. У верасні 2003 года Прэзідэнт Украіны Леанід Кучма распарадзіўся аднавіць будаўніцтва тралейбуснага дэпо і апор. Пуск адбыўся 18 верасня 2004 года. Праз пару гадоў было прынята рашэнне аб пашырэнні сеткі — будаўніцтве другой чаргі, якая была ўрачыста адкрыта 16 верасня 2007 года. 12 верасня 2009 году, у дзень горада, была адкрыта трэцяя чарга да вакзалу.

Храналогія з 2013 года Храналогія транспарту на сайце гарадскога электратранспарту 17 красавіка 2013 г. — кошт праезду ў тралейбусе павялічаны да 1,5 грн. 1 чэрвеня 2014 г. — кошт праезду ўстаноўлены ў памеры 5 рублёў. 8 снежня 2014 г. — закрылі лінію да завода імя Войкава праз замены часткі гарадскога калектара з прычыны яго зношанасці. Тралейбусы сталі хадзіць да Гагарынскага кальца, выпуск на лінію стаў 6 тралейбусаў. 1 студзеня 2015 г. — кошт праезду падвышаны да 7 рублёў. 7 студзеня 2015 г. — адноўлены рух да завода імя Войкава, бо скончылі замену няспраўнага ўчастка калектара. Траншэю засыпалі, але кладку асфальту не было выпушчана з-за снега (адклалі кладку асфальту на будучыню). 22 лістапада 2015 г. — у сувязі з адключэннем ліній, якія жывяць паўвостраў электраэнергіяй з Украіны і недахопам электраэнергіі 22 лістапада быў спынены рух тралейбусаў. 7 снежня 2015 г. — аднавіўся рух тралейбусаў.

Маршруты 1. Варашылаўскае кальцо — КМК імя Войкава

Перспектыва У бліжэйшай будучыні, калі папоўніцца рухомы склад, плануецца падзел гэтага маршруту на два: «Чыгуначны вакзал — завод імя Войкава» і «Варашылаўскае кальцо — Завод імя Войкава». У будучыні плануецца таксама працяг лініі ад Варашылаўскага кольца ў мікрараён Аршынцэва. Вакзальную лінію плануюць прадоўжыць да Керчанскага аэрапорта.

Катэгорыя:Тралейбусныя сістэмы Украіны Катэгорыя:З’явіліся ў 2004 годзе Катэгорыя:Керч