Аляксандр Аляксеевіч Палка́наў (; , — , ) — савецкі вучоны ў галіне геалогіі, мінералогіі і петраграфіі. Доктар геолага-мінералагічных навук (1935)Полканов Александр Алексеевич // Кольская энциклопедия. Акадэмік АН СССР (1943), прафесар (1930), Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1959). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1962).
Біяграфія А. А. Палканаў нарадзіўся ў горадзе Кастрама. У 1906 годзе скончыў гімназію. У 1906—1908 гг. вучыўся на Фізіка-матэматычным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта, у 1908 годзе быў пераведзены ў Пецярбургскі ўніверсітэт, які скончыў у 1911 годзе па спецыяльнасці «геалогія і мінералогія». З 1911 года ў Пецярбургскім універсітэце. З 1916 года загадчык кафедры мінералогіі і прафесар Пермскага ўніверсітэта. З 1921 года А. А. Палканаў у Ленінградскім дзяржаўным універсітэце — дацэнт, прафесар, загадчык кафедрай петралогіі. У 1939—1945 гг. дырэктар Інстытута зямной кары пры Ленінградскім універсітэце, у 1950—1963 гг. арганізатар і дырэктар лабараторыі дакембрыю АН СССР, у 1946—1950 гг. адзін з арганізатараў і старшыня Прэзідыума Карэльскага філіяла АН СССР.
Навуковая дзейнасць А. А. Палканаву належаць навуковыя працы па петралогіі інтрузійных парод Балтыйскага шчыта, Кольскага паўвострава і Украіны. Распрацаваў структурную класіфікацыю плутонаў. Сумесна з Э. К. Герлінгам распрацаваў калій-аргонавы метад вызначэнні ўзросту геалагічных фармацый. У 1915 годзе адкрыў жалезаруднае месцараджэнне ў Кольскім фіёрдзе. Аўтар геалагічнай карты Кольскага паўвострава.
Сярод апублікаваных работ: Геологические исследования на Кольском полуострове в 1917-27 гг., 1928; Проблемы Кольского полуострова. — 1933 (у сааўтарстве); Геология Карелии и Кольского полуострова. — 1947.
Узнагароды, прэміі і ганаровыя званні Ордэн Леніна (1954) 2 Ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1944, 1945) медалі Ленінская прэмія (1962) Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1959) Ганаровы член Французскага геалагічнага таварыства (1959) Ганаровы член-карэспандэнт Шведскага геалагічнага таварыства (1961)
Памяць У гонар А. А. Палканава названая града ўзгоркаў у раёне Берага прынца Улафа ў Антарктыдзе.
Літаратура — С. 13.
Спасылкі Полканов Александр Алексеевич, (1888—1963), геолог, петрограф, академик АН // Сайт информационной системы «Архивы РАН» Полканов Александр Алексеевич // Кольская энциклопедия Полканов Александр Алексеевич // Пермский государственный национальный исследовательский университет Рундквист Д. В., Бархатова Н. Н. Академик Александр Алексеевич Полканов. К 100-летию со дня рождения
Катэгорыя:Пахаваныя на Багаслоўскіх могілках Катэгорыя:Лаўрэаты Ленінскай прэміі Катэгорыя:Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта Катэгорыя:Правадзейныя члены АН СССР Катэгорыя:Выкладчыкі СПбДУ Катэгорыя:Геолагі СССР