Мірны дагавор з Італіяй — адзін з мірных дагавораў, падпісаны ў Парыжы 10 лютага 1947 года паміж Італьянскай Рэспублікай і Саюзнікамі ва Другой сусветнай вайне, афіцыйна завяршыўшы ваенныя дзеянні. Набыў моц 15 верасня 1947 года.
Палажэнні дагавора: thumb|250px|right|Памежны слуп, пастаўлены ў 1947, які пазначаў франка-італьянскую граніцу ў раёне Коль-дэ-ла-Ламбардэ перадача адрыятычных астравоў Црэс, Лошынь, Ластава і Палагружа; Істрыі на поўдзень ад ракі Мірна; анклава Задар у Далмацыі; Рыекі і большыя часткі Славенскага прымор'я Сацыялістычнай Федэратыўнай Рэспубліцы Югаславія; перадача астравоў Дадэканес Грэцыі; перадача Францыі гарадкоў Тэнда і Брыга; нязначны перагляд італа-французскіх граніц; прызнанне незалежнасці Албаніі і перадача ёй вострава Сазані; прызнанне незалежнасці Эфіопіі; адмова ад прэтэнзій на калоніі (у тым ліку Лівію, Эрытрэю і Самалі); адмена спрыяльных гандлёвых дагавораў з Рэспублікай Кітай (у тым ліку канцэсіі ў Цяньцзіні, што належала Каралеўству Італія з 7 верасня 1901 года).
Трыест і наваколлі былі аб'яднаны ў падмандатную ААН тэрыторыю Свабодная тэрыторыя Трыест. У 1954 годзе яна спыніла існаванне, з прычыны таго, што Трыест і наваколлі былі падзелены паміж Югаславіяй і Італіяй. Сам Трыест стаў часткай Італіі. Падзел быў завершаны ў 1977 годзе Азімскім дагаворам.
24 снежня 1951 года Лівія абвясціла незалежнасць (Злучанае каралеўства Лівія).
Пасля плебісцыта ААН, Эрытрэя ўвайшла ў федэрацыю з Эфіопіяй, як і было прадугледжана 2 снежня 1950 года. Дэ-факта Эрытрэя атрымала незалежнасць ад Эфіопіі 24 мая 1991 года, дэ-юрэ — 24 мая 1993.
Італьянскае Самалі кіравалася брытанскай адміністрацыяй да 1949 года, калі стала падапечнай тэрыторыяй ААН пры італьянскай адміністрацыі. Італьянскае Самалі аб'ядналася з Брытанскім Самалі 1 ліпеня 1960 года, разам стаўшы Самалійскай Рэспублікай.
Наступнае дапаўненне да дагавора забяспечыла культурную аўтаномію нямецкай меншасці ў Паўднёвым Ціролі.
Гл. таксама Парыжскі мірны дагавор з Фінляндыяй (1947)
Спасылкі Поўны тэкст дагавора.
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Дагаворы Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Італіі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Лівіі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Эфіопіі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Эрытрэі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Албаніі Катэгорыя:Мірныя дагаворы XX стагоддзя Катэгорыя:Падзеі 10 лютага Катэгорыя:Дагаворы паводле алфавіта Катэгорыя:1947 год у палітыцы Катэгорыя:Люты 1947 года Катэгорыя:Гісторыя Парыжа