Дэн Абнет (, нар. 12 кастрычніка 1965) — брытанскі пісьменнік і каміксіст. Асноўны кірунак творчасці — фантастычныя кнігі і коміксы. У дадзены момант жыве і працуе ў горадзе Мэйдстан, Англія.

Дэн Абнет — стваральнік такіх папулярных на захадзе коміксаў, як: Sinister Dexter, Black Light, Badlands, Atavar, Downlode Tales, Sancho Panzer, Roadkill, Death’s Head і Wardog. Працаваў з Marvel і Dark Horse.

Для выдавецтва «The Black Library» ён напісаў раманы пра сусвет Warhammer 40000 у жанры вайскова-навуковай фантастыкі: цыкл «Эйзенхорн» і цыкл «Рэйвенор», а таксама некалькі кніг цыкла «Ерась Хоруса», якія сталі бэстсэлерамі. Абнет таксама напісаў тры раманы па свеце Warhammer Fantasy. Пад канец 2008 года пачаў працаваць сцэнарыстам у вядомым выдавецтве Marvel.

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Пісьменнікі-фантасты Вялікабрытаніі