Думбартан-Окс або Дамбартан-Оўкс (Dumbarton Oaks) — старадаўні асабняк у прыгарадзе амерыканскай сталіцы, Джорджтаўне, вядомы як адзін з найбуйнейшых цэнтраў амерыканскай і сусветнай візантыністыкі. Думбартанская сядзіба кіруецца папячыцелямі Гарвардскага ўніверсітэта.

Асабняк быў пабудаваны ў  пачатку XIX стагоддзя. Сярод яго насельнікаў — віцэ-прэзідэнт Дж. К. Кэлхун. У 1920 году набыты парай Блісаў, якая належала да ўплывовых кругоў амерыканскай дыпламатыі. У 1944 годзе ў маёнтку праходзіла міжнародная канферэнцыя, якая падрыхтавала стварэнне ААН.

Пад кіраўніцтвам Блісаў старадаўняя сядзіба змянілася. Да рэканструкцыі асабняка былі прыцягнутыя такія вядучыя архітэктары, як Філіп Джонсан. Парк у Дамбартан-Оўксе, зноўку распланаваны працамі Беатрыкс Фаранд, лічыцца адной з вех у найноўшай гісторыі ландшафтнай архітэктуры. У гасцях у Блісаў бывалі многія выдатныя асобы. Да 30-годдзя (1938) шлюбу Блісаў І. Ф. Стравінскі напісаў камерны канцэрт у духу Брандэнбургскіх канцэртаў.

Асноўнымі сферамі інтарэсаў Блісаў як калекцыянераў былі візантыйскае мастацтва і . Іх збор візантыйскага мастацтва — адзін з самых багатых у ЗША. З падачы ўладальнікаў сядзібы Думбартан-Окс стаў цэнтрам сусветнай візантыністыкі. Тут жылі і працавалі такія аўтарытэты, як А. А. Васільеў і А. П. Каждан.

Пры цэнтры медыявістыкі з 1941 года выходзіць навуковы часопіс «Dumbarton Oaks Papers».

Спасылкі

Даследчая бібліятэка і збор Думбартан-Окс

Катэгорыя:Візантыністыка Катэгорыя:Гарвардскі ўніверсітэт Катэгорыя:Музеі Вашынгтона Катэгорыя:Бібліятэкі Вашынгтона Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Вашынгтона Катэгорыя:Ігар Стравінскі Катэгорыя:Калекцыі дакалумбавых культур Катэгорыя:Паркі Вашынгтона