Ісаа́к Льво́віч Чо́рны (, — ) — беларускі савецкі дзяржаўны дзеяч, першы намеснік старшыні Савета Народных Камісараў БССР, старшыня Дзяржплана БССР (1938—1944).
Біяграфія У 1935 годзе скончыў Мінскі політэхнічны інстытут, інжынер-тэхнолаг.
Працоўную дзейнасць пачаў з 17 гадоў. У 1924—30 гадах працаваў на Барысаўскім шклозаводзе.
У 1935—1937 гадах працаваў у апараце ЦК КП(б)Б інструктарам прамыслова-транспартнага аддзела.
У 1937 годзе — аспірант, сакратар парткама Мінскага палітэхнічнага інстытута.
У 1937—1938 гадах — загадчык прамыслова-транспартнага аддзела ЦК КП(б)Б.
У красавіку 1938 года прызначаны старшынёй Дзяржплана і намеснікам старшыні СНК БССР.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны у шэрагах Чырвонай Арміі, член Ваеннага савета 22-й арміі.
Некалькі разоў прызначаўся на пасаду і вызваляўся ад пасады намесніка старшыні СНК БССР і старшыні Дзяржплана БССР.
У 1953—1971 гадах — дырэктар НДІ будматэрыялаў (Мінск).
Кандыдат тэхнічных навук.
Спасылкі Старшыні Дзяржплана і Дзяржэканомплана Беларускай ССР, Міністры эканомікі Рэспублікі Беларусь. Сайт Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання Катэгорыя:Члены ЦК КПСС Катэгорыя:Намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР Катэгорыя:Старшыні Дзяржплана БССР Катэгорыя:Кандыдаты тэхнічных навук Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання