Зборная Гамбіі па футболе прадстаўляе Гамбію ў міжнародных матчах і турнірах па футболе. Кіруючая арганізацыя — Футбольная асацыяцыя Гамбіі.
Гісторыя Раней зборная выступала пад назвай «Брытанская Гамбія» (да 1965 года). Нягледзячы на сваю мянушку — «Скарпіёны», зборная Гамбіі з’яўляецца адным з аўтсайдараў афрыканскага футбола. Гамбійцы ні разу не ўдзельнічалі ў фінальных частках ні чэмпіянату свету, ні Кубка афрыканскіх нацый.
Адзінае дасягненне — удзел у 2001 годзе ў фінале Кубка Амількара Кабрала — адным з рэгіянальных турніраў для краін Заходняй Афрыкі. Зборная была блізкая, каб трапіць на чэмпіянат свету па футболе 2010 і на Кубак афрыканскіх нацый 2010 года, аднак ёй не хапіла ўсяго аднаго ачка для таго, каб пацясніць Алжыр.
У маі 2014 года зборнай Гамбіі было забаронена ўдзельнічаць у Кубку афрыканскіх нацый з-за пастаяннага завышэння ўзросту сваіх ігракоў.
У 2021 годзе зборная Гамбіі ўпершыню прабілася ў фінальную частку Кубка афрыканскіх нацый, дзе адразу дайшла да чвэрцьфіналу.
Чэмпіянат свету 1930—1978 — не ўдзельнічала 1982 — не прайшла кваліфікацыю 1986 — не прайшла кваліфікацыю 1990 — не ўдзельнічала 1994 — знялася са спаборніцтваў 1998—2018 — не прайшла кваліфікацыю
Кубак афрыканскіх нацый 1957—1974 — не ўдзельнічала 1976 — не прайшла кваліфікацыю 1978 — не ўдзельнічала 1980—1988 — не прайшла кваліфікацыю 1990 — знялася са спаборніцтваў 1992 — не прайшла кваліфікацыю 1994 — не ўдзельнічала 1996 — знялася са спаборніцтваў 1998 — дыскваліфікавана 2000 — знялася са спаборніцтваў 2002—2013 — не прайшла кваліфікацыю 2015 — дыскваліфікавана 2017 — не прайшла кваліфікацыю 2019 — не прайшла кваліфікацыю 2021 — 1/4 фіналу
Гамбія Катэгорыя:Футбол у Гамбіі