Кубак Рэспублікі Беларусь па хакеі са шайбайРегламент проведения Кубка Республики Беларусь по хоккею с шайбой сезона 2010—2011 гг. (з 2013 — Кубак Руслана Салея) — штогадовы турнір для каманд па хакеі з шайбай, які праводзіць Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь. Разыгрываецца з 2002 года. Як правіла, праводзіцца ў канцы жніўня перад стартам рэгулярнага чэмпіянату Экстралігі у якасці размінкавага турніру.

Рэгламент У розыгрышы Кубка бяруць удзел каманды беларускага чэмпіянату. У 2005 годзе ў Кубку ўдзельнічала таксама маладзёжная зборная Беларусі, а ў 2010 — каманда МХЛ «Мінскія зубры».

Турнір праводзіцца ў два этапы. На першым этапе каманды дзеляцца на дзве падгрупы згодна вынікам папярэдняга чэмпіянату экстралігі. Каманды гуляюць у падгрупах па кругавой сістэме ў адзін круг, пасля чаго пераможцы падгруп разыгрываюць Кубак у адзіным фінальным матчы. Фінал праходзіць на пляцоўцы каманды, якая набрала больш ачкоў на першым этапе. У сезонах 2004/2005, 2006/2007, 2007/2008 гадоў праводзіў агульны групавы турнір, пасля чаго ў фінале сустракаліся каманды, якія занялі два першых месцы. У розыгрышах 2003—2006 гадоў фінал складаўся з двух матчаў.

Спіс прызёраў

Год Чэмпіён 2-е месца Лік 2002 Керамін Мінск Гомель 3:2 2003 Гомель Керамін Мінск 5:4, 4:2 2004 (вясна) Гомель Керамін Мінск 0:1, 5:2 2004 (лета) Юнацтва-Мінск Гомель 3:1, 4:0 2005 Дынама Мінск Хімвалакно Магілёў 3:1, 3:1 2006 Дынама Мінск Керамін Мінск 3:0, 1:1 2007/2008 Гомель Керамін Мінск 4:2 2008/2009 Керамін Мінск Юнацтва-Мінск 6:5 2009/2010 Юнацтва-Мінск Керамін Мінск 3:1 2010/2011 Юнацтва-Мінск Металург-Жлобін 4:1 2011/2012 Металург-Жлобін Юнацтва-Мінск 2:1 2012/2013 Гомель Металург-Жлобін 3:2 2013/2014 Юнацтва-Мінск Металург-Жлобін 6:0 2014/2015 Нёман Гродна Юнацтва-Мінск 5:0 2015/2016 Юнацтва-Мінск Дынама-Маладзечна 1:0, 0:0 2016/2017 Нёман Гродна Юнацтва-Мінск 4:5, 4:1 2017/2018 Гомель 2018/2019 Нёман Гродна 2020 Юнацтва-Мінск 2021 Дынама Мінск 2022 Віцебск Гомель 2:1 2023 Шахцёр (Салігорск) Віцебск 1:2 Заўвага. У сезонах 2002/2003 і 2003/2004 Кубак Беларусі праводзіўся ўвесну, пасля завяршэння чэмпіянату краіны.

Пераможцы Тытулы Клуб Год 6 Юнацтва-Мінск 2005, 2010, 2011, 2014, 2016, 2020 5 Гомель 2003, 2004, 2008, 2013, 2018 4 Дынама Мінск 2006, 2007, 2021, 2022 3 Нёман Гродна 2015, 2016, 2019 2 Віцебск 2022, 2023 2 Керамін Мінск 2002, 2009 1 Металург-Жлобін 2012

Спасылкі Кубак Беларусі на афіцыйным сайте ФХРБ Статыстыка Кубка на сайте «Мір хакея Беларусі»

Катэгорыя:З’явіліся ў 2002 годзе